Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве арыштавалі двух беларусаў за пастаўку ў Расею і Беларусь грузавікоў і аўтамабіляў у абыход санкцый


Сканфіскаваныя летась у траўні на мяжы Літвы зь Беларусьсю аўтамабілі Tesla Cybertruck. Фота lrmuitine.lt
Сканфіскаваныя летась у траўні на мяжы Літвы зь Беларусьсю аўтамабілі Tesla Cybertruck. Фота lrmuitine.lt

У крымінальнай службе мытні Літвы паведамілі аб арышце двух беларусаў і двух літоўцаў за пастаўкі грузавой тэхнікі і люксавых аўтамабіляў у Расею і Беларусь у абыход міжнародных санкцый.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, у часе ператрусаў у Вільні і Рудаміне ў памяшканьнях кампаній, якія займаюцца грузаперавозкамі і продажам тэхнікі, затрымалі 17 грузавікоў і 15 паўпрычэпаў на 1,2 мільёна эўра.

Апроч таго, на месцах сьледчых дзеяньняў знайшлі кантрабандныя цыгарэты.

У крымінальнай службе мытні Літвы праводзяць расьсьледаваньне праз падазрэньне, што кампаніі займаліся перавозкай розных транспартных сродкаў у Расею і Беларусь у абыход санкцый.

Сьледчыя мяркуюць, што такім чынам у Расею і Беларусь трапіла каля 30 транспартных сродкаў, у тым ліку цягачы і паўпрычэпы, а таксама легкавыя аўтамабілі клясы люкс — BMW X3, BMW X5, BMW X6, BMW X7 2024 году выпуску, Mercedes-Benz G-Class і іншыя. Іх агульны кошт можа сягаць 1,7 мільёна эўра.

«Хоць аўтамабілі заставаліся зарэгістраванымі ў Літве, іх таксама зарэгістравалі ў Расеі і Беларусі», — адзначаецца ў паведамленьні.

Падазрэньні ў парушэньні міжнародных санкцый выставілі двум грамадзянам Беларусі, аднаго зь якіх Віленскі раённы суд арыштаваў на месяц, а другога — на два месяцы. Грамадзянам Літвы, якіх падазраюць таксама, выбралі больш мяккія меры стрыманьня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG