Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль усьлед за ЗША аб’явіў пра выхад з Рады правоў чалавека ААН, Аргентына — з Сусьветнай арганізацыі здароўя


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пасьля падпісаньня ўказа аб выхадзе ЗША з шэрагу органаў ААН. 4 лютага 2025 году
Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пасьля падпісаньня ўказа аб выхадзе ЗША з шэрагу органаў ААН. 4 лютага 2025 году

5 студзеня Ізраіль усьлед за ЗША абʼявіў пра выхад з Рады правоў чалавека ААН. Аргентына паведаміла пра выхад з Сусьветнай арганізацыі здароўя, паўтарыўшы аналягічны крок прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў мінулым месяцы.

Міністар замежных спраў Ізраілю Гідэон Саар 5 студзеня паведаміў у сацыяльнай сетцы X, што Ізраіль «вітае рашэньне прэзыдэнта Трампа ня ўдзельнічаць у Радзе правоў чалавека ААН» (UNHRC) і «далучаецца да Злучаных Штатаў і ня будзе ўдзельнічаць у працы UNHRC».

Міністар замежных спраў Ізраілю Гідэон Саар
Міністар замежных спраў Ізраілю Гідэон Саар

«Рада правоў чалавека ААН традыцыйна абараняе парушальнікаў правоў чалавека, дазваляючы ім хавацца ад кантролю, і замест гэтага дакучліва дэманізуе адзіную дэмакратыю на Блізкім Усходзе — Ізраіль. Гэты орган засяродзіўся на нападках на дэмакратычную краіну і прапагандзе антысэмітызму, замест таго каб прасоўваць правы чалавека», — заявіў Гідэон Саар.

Ён сьцьвярджае, што ў дачыненьні да Ізраілю прынялі «больш за 100 асуджальных рэзалюцыяў, што складае больш за 20% усіх рэзалюцыяў, калі-небудзь прынятых у Радзе, — больш, чым супраць Ірану, Кубы, Паўночнай Карэі і Вэнэсуэлы разам узятых».

«Ізраіль больш не будзе мірыцца з гэтай дыскрымінацыяй!» — напісаў ён.

4 лютага прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абʼявіў пра выхад ЗША з Рады правоў чалавека ААН (UNHRC) і заявіў, што Вашынгтон ня будзе аднаўляць фінансаваньне агенцтва ААН, якое дапамагае палестынскім уцекачам. Адпаведны ўказ ён падпісаў незадоўга да сустрэчы з прэмʼер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньягу, краіна якога даўно абвінавачвае UNHRC і Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам і арганізацыі работ (UNRWA) у перадузятасьці супраць Ізраіля і антысэмітызьме.

Згодна з указам Трампа, UNRWA нібыта было інфільтравана ўдзельнікамі груповак, прызнаных ЗША замежнымі тэрарыстычнымі арганізацыямі, у той час як UNHRC дазваляў парушальнікам правоў чалавека выкарыстоўваць сваю арганізацыю для абароны ад крытыкі.

Аргентына ўсьлед за ЗША абʼявіла пра выхад з Сусьветнай арганізацыі здароўя

Яшчэ 21 студзеня, у першыя гадзіны на пасадзе прэзыдэнта ЗША, Дональд Трамп скасаваў 78 рашэньняў свайго папярэдніка Джо Байдэна. Адным зь першых яго рашэньняў было выйсьці з Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) «за памылкі пры рэагаваньні на пандэмію COVID-19». Гэта рашэньне выклікала крытыку з боку экспэртаў у галіне грамадзкай аховы здароўя.

5 лютага Аргентына таксама абʼявіла пра выхад з Сусьветнай арганізацыі здароўя, паўтарыўшы аналягічны крок Дональда Трампа, паведамляе CNN.

Прэзыдэнт Аргентыны Гаўер Мілей даручыў міністру замежных спраў краіны спыніць удзел Аргентыны ў Сусьветнай арганізацыі здароўя, заявіў на прэс-канфэрэнцыі 5 лютага прэс-сакратар прэзыдэнта Мануэль Адорні. Як адзначае тэлеканал, Мілей лічыць Трампа «сваім ідэалягічным саюзьнікам».

Прэзыдэнт Аргентыны Гаўер Мілей
Прэзыдэнт Аргентыны Гаўер Мілей

«Мы, аргентынцы, не дазволім міжнароднай арганізацыі ўмешвацца ў наш сувэрэнітэт, не гаворачы ўжо аб нашым здароўі», — дадаў ён.

У заяве, апублікаванай пазьней з адміністрацыі прэзыдэнта Аргентыны, САЗ абвінавацілі ў нанясеньні эканамічнай шкоды падчас пандэміі COVID-19 шляхам «прасоўваньня бясконцых карантынаў».

Трамп таксама раскрытыкаваў Сусьветную арганізацыю здароўя ў сваім указе ад 20 студзеня, спаслаўшыся на «няправільнае абыходжаньне арганізацыі з пандэміяй COVID-19».

Генэральны дырэктар САЗ Тэдрас Адханам Гебрэес заявіў у той час, што ён «шкадуе» аб рашэньні Трампа выйсьці з арганізацыі, падкрэсьліўшы, што ЗША таксама выйграюць ад агенцтва, у якое яны робяць свой унёсак.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG