Украіна атрымала ад ЗША першы драфт пагадненьня аб партнэрстве, паведаміў 12 лютага прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасьля сустрэчы зь міністрам фінансаў ЗША Скотам Бэсэнтам.
За 2024 год замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 6,9 млрд даляраў — на 10,4% менш, чым у 2023-м (7,7 млрд), вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Улады на пачатку 2025 году падвысілі тарыфы ЖКГ. З пастановы сталі вядомымі новыя лічбы.
З 2021 году праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) прыцягнула ў Беларусь 100 млн даляраў, заявіла пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Лю Жэньфэй на сустрэчы зь першым намесьнікам прэм’ер-міністра Мікалаем Снапковым 11 лютага, піша БелТА.
Аплата паводле новых тарыфаў будзе разьлічаная ўжо за студзень 2025 году, пра гэта было запісана ва ўказе Лукашэнкі за 30 студзеня.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў таксама абяцаў тарыфы ў адказ краінам, якія ўвялі мыты на тавары з ЗША.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 7 лютага падпісаў зьмены ў законе аб супрацьдзеяньні падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароны нацыянальнай бясьпекі. Папраўкі да закону, ухваленыя прэзыдэнтам, узмацняюць кантроль за выкананьнем санкцыйных абмежаваньняў для Расеі і Беларусі.
Краіны Балтыі ўдзень 9 лютага пасьпяхова падключыліся да адзінай энэргасыстэмы кантынэнтальнай Эўропы. Гэта адбылося пасьля таго, як напярэдадні Літва, Латвія і Эстонія адключыліся ад энэргетычнай сыстэмы Расеі і Беларусі.
Для ўвозу ў Беларусь гатовай скуры са шкур буйной рагатай жывёлы цяпер неабходна атрымліваць разавую ліцэнзію, вынікае з пастановы Савета міністраў № 73 ад 6 лютага, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 8 лютага.
У Менску пакаралі 38 топ-мэнэджараў кампаніяў за выплаты дывідэндаў акцыянэрам зь «недружалюбных краінаў».
Восем банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра зьмяненьне асобных правілаў абслугоўваньня і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
Эўракамісія прапанавала ўвесьці мыта на азотныя ўгнаеньні і сельскагаспадарчую прадукцыю зь Беларусі і Расеі. Расказваем, ці шмат гэтай прадукцыі Беларусь раней прадавала ў ЭЗ і якія будуць наступствы такога кроку.
На беларускім рынку новых легкавых аўтамабіляў новы лідэр — першае месца па выніках продажаў у студзені заняў расейскі брэнд LADA, паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. Дагэтуль безумоўнае лідэрства належала брэнду Geely (BelGee).
Аб прыпыненьні дзеяньня пагадненьня аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня зь Беларусьсю паведаміла 6 лютага Ўправа падатковых і мытных збораў Вялікай Брытаніі.
Суд пастанавіў, што Расея павінна кампэнсаваць украінскаму прадпрыемству страты і выдаткі на судовы працэс.
У рамках Дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы ў 2025 годзе прадугледжваецца фінансаваньне 82 аб’ектаў, зь іх 40 плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю, паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў вынікі замежнага гандлю таварамі ў мінулым годзе.
У папулярным сярод беларусаў аэрапорце Вільні 4 лютага ўрачыста адкрылі новы тэрмінал на вылет.
Больш за ўсё скарацілася кантрабанда цыгарэт.
Кітай абвяшчае аб увядзеньні 10-працэнтнага мыта на імпарт сырой нафты і іншых тавараў з ЗША.
У Міністэрстве сувязі Беларусі патлумачылі апошнія праблемы з сувязьзю ў краіне «ўсплёскам ужываньня». Праблемы з доступам да інтэрнэту ў беларусаў пачаліся з пачаткам прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыпыніць новыя тарыфы на мэксыканскія тавары на месяц.
Прэзыдэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна заявіў, што вырашыў не працягваць пагадненьне аб далучэньні да кітайскай ініцыятывы «Пояс і шлях», каб пайсьці насустрач Вашынгтону, які занепакоены ўплывам Пэкіну на Панаму.
Эканамічны суд Менску прызнаў банкрутам забудоўніка «ГалоўІндустрыяБуд», вынікае з Адзінага дзяржаўнага рэестру зьвестак аб банкруцтве.
2 сьнежня 2024 году «Беларуськалій» зьвярнуўся ў Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі з паўторным пазовам. Раней працэс быў спынены праз тое, што беларускі бок ня змог унесьці аванс у памеры 300 тысяч эўра для пачатку разгляду свайго пазову.
Аб’ём безнаяўных плацяжоў у Беларусі ў 2024 годзе вырас амаль у два разы і дасягнуў 2 трлн рублёў.
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра ўвядзеньне вялікіх мытаў для асноўных гандлёвых партнэраў ЗША — Канады, Мэксыку і Кітаю, заявіўшы пра «вялікую пагрозу» з боку нелегальнай іміграцыі і наркотыкаў.
Белы дом сёньня заявіў, што апошні тэрмін увядзеньня новых ставак мыта прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам — 1 лютага.
Аплата паводле новых тарыфаў будзе разьлічаная ўжо за студзень 2025 году, пра гэта запісана ва ўказе Лукашэнкі за 30 студзеня.
Свабода паглядзела, якія зьмены напаткаюць беларусаў у лютым 2025-га.
Стала вядома, на колькі падаражэюць камунальныя паслугі ў краіне і калі.
Днямі стаўкі ўтылізацыйнага збору ў Беларусі прыраўнялі да расейскіх.
З моманту ўвядзеньня абмежаваньняў на прадукцыю дрэваапрацоўкі ў ліпені 2022 году ў Эўразьвяз у абыход санкцыяў у ЭЗ трапіла вырабленая ў Беларусі і Расеі фанэра на суму ў 1,5 млрд эўра.
46,6 тысячы грамадзян Беларусі працаўладкаваныя ў Літве, паведамляе партал навінаў Delfi са спасылкай на Службу занятасьці гэтай балтыйскай дзяржавы.
Падводны кабэль перадачы дадзеных паміж Латвіяй і Швэцыяй быў пашкоджаны раніцай 26 студзеня.
Кішынёў пазычае Тыраспалю 3 мільёны кубамэтраў газу.
Санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне нязьменна пашыраюцца. 31 студзеня чакаецца ўхваленьне 16-га санкцыйнага пакету ЭЗ супраць Расеі і Беларусі.
Маршрут палёту нацыянальнай авіякампаніі Ўзбэкістану зьмяніўся з 20 студзеня, цяпер яе самалёты будуць лятаць праз Азэрбайджан і Турэччыну.
Шляхам фіктыўных транзытных перавозак у Расею штогод паступае каля 600 млн пачкаў цыгарэт, больш за 45% такога нелегальнага абароту складае прадукцыя беларускага паходжаньня, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на прэзыдэнта Асацыяцыі малафарматнага гандлю Ўладлена Максімава.
У сьнежні 2024 году ў беларускай эканоміцы было занята 4 мільёны 129,7 тысячы чалавек, са сьнежня 2023 году колькасьць занятых у эканоміцы краіны зьнізілася на 10,4 тысячы чалавек.
Летась Кітай інвэставаў 300 мільёнаў юаняў (крыху больш за 40 мільёнаў даляраў у эквіваленце) на рэалізацыю двух праектаў на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» у Беларусі.
Праект міжурадавага рамачнага пагадненьня, якое прадугледжвае, што Кітай выдзеліць Беларусі льготны крэдыт, ухвалены пастановай беларускага Савету Міністраў № 35 ад 23 студзеня.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан запатрабаваў ад Эўразьвязу дабіцца ад Украіны аднаўленьня транзыту расейскага газу. Ён пагражае заблякаваць працяг санкцый ЭЗ супраць Расеі ў выпадку, калі гэтага ня будзе зроблена.
Танкеры з амэрыканскім звадкаваным прыродным газам (ЗПГ) масава мяняюць маршруты і перанакіроўваюцца ў Эўропу замест першапачатковых пунктаў прызначэньня.
Па зьвестках «Кібэрпартызанаў», беларускія ўлады разглядаюць чарговае скарачэньне сацыяльных гарантый, гэта тычыцца дапамогі на дзяцей і пэнсій. Расказваем, навошта гэта ім і пры чым тут стан эканомікі.
З 2020 году Захад больш не выдзяляе грошай беларускай дзяржаве, але фінансуе беларускую апазыцыю, недзяржаўныя арганізацыі (НДА) і мэдыя на выгнаньні. Расказваем, як гэта адбываецца і ў якіх аб’ёмах.
Арганізацыя былых сілавікоў BelPol у сваім новым расьсьледаваньні расказала, якія беларускія прадпрыемствы працуюць на вайсковыя патрэбы Расеі. Расказваем, як вайна агулам паўплывала на беларускую прамысловасьць.
Пра што сьведчыць дынаміка мэдыяннага і сярэдняга заробку ў Беларусі?
Беларускі «Прыёрбанк» анансаваў на сваім сайце зьмены ў тарыфах на атрыманьне міжнародных пераводаў SWIFT з 27 студзеня.
На працягу 2025 году рост эканомікі Беларусі будзе запавольвацца і па выніках году складзе 1,5–2%. Разам з тым пры адсутнасьці «моцнага шоку» дэвальвацыі беларускага рубля сёлета не адбудзецца, лічыць экспэрт BEROC Анатоль Харытончык.
Загрузіць яшчэ