Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі радзей здымаць грошы з карткі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аб’ём безнаяўных плацяжоў у Беларусі ў 2024 годзе вырас амаль у два разы і дасягнуў 2 трлн рублёў.

Намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку РБ Дзьмітры Калечыц расказаў, як вырасла доля безнаяўных разьлікаў па картках і ў раздбробным гандлі.

Паводле статыстыкі Нацбанку, з агульнай колькасьці апэрацый з банкаўскімі карткамі толькі 4,3% зьвязаныя з гатоўкай. З 2020 году доля такіх апэрацый зьменшылася ўдвая.

Праўда, у грошах доля гатоўкі ўсё яшчэ вялікая — крыху менш за 29%. Але гэта ўжо значна менш, чым здымалі беларусы ў 2020 годзе — тады на картачныя апэрацыі з гатоўкай прыходзілася амаль 40%.

У тавараабароце ўраздроб доля безнаяўных разьлікаў за апошнія чатыры гады вырасла з 48,3 да 60,8%. Паводле зьвестак Нацбанку, акрамя банкаў, сёньня на рынку Беларусі працуюць 66 пастаўшчыкоў плацежных паслуг.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG