Экспэрт у лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні пракамэнтаваў Свабодзе, як можа разьвівацца сытуацыя для карыстальнікаў сэрвісаў «Яндэксу» у Беларусі. А менскі таксіст расказаў, што зараз адбываецца ў гэтай сфэры.
Белстат апублікаваў некаторыя фінансавыя паказьнікі беларускай эканомікі за верасень 2026 году, у тым ліку рост цэнаў у прамысловасьці.
Пры гэтым лік рабочых прафэсій вырас. Беларусы, якія выехалі раней, амаль не вяртаюцца на радзіму, і ўлады працягваюць спадзявацца, што шэраг вакансій зоймуць іншаземцы.
На партале дзяржаўнай службы занятасьці Беларусі больш не публікуюць зьвесткі аб колькасьці даступных іншаземцам працоўных вакансіяў.
Дасьледчы цэнтар BIPART апублікаваў дасьледаваньне, прысьвечанае міжрэгіянальным кантактам паміж Беларусьсю і Расеяй. Яго аўтары прааналізавалі больш за 150 сустрэчаў, якія прайшлі ў пэрыяд з 2018 па 2026 год.
Раней вытворцы і экспартэры беларускіх нафтапрадуктаў цягам двух месяцаў маглі вывозіць паліва без аплаты вывазных мытаў.
У Супольнасьці чыгуначнікаў Беларусі прааналізавалі экспарт беларускіх угнаеньняў у 2025 годзе і пачатку 2026 году.
Расказваем пра падзеі 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
Машыны на фота падобныя да поўнапрывадных грузавікоў МАЗ-5316 4×4. Раней пра іх закупку ў Беларусі пісалі інданэзійскія СМІ.
10 верасьня Лукашэнка выказаўся пра рэкляму онлайн-казіно і згадаў, што «велізарныя грашышчы сыходзяць за межы дзяржавы». Мы паглядзелі, што там за рэклама і кім з гульцоў рынку ён абурыўся.
На працягу апошніх гадоў у Менску ідзе шэраг буйных будоўляў для патрэб сілавых структураў, якія яднае сакрэтнасьць з ігнараваньнем заканадаўчых нормаў.
Амбасадар Беларусі ў Расеі Юры Селіверстаў заявіў, што ўзаемныя інвэстыцыі Расеі і Беларусі сёлета зраўняліся і дасягнулі прыблізна па 5 мільярдаў даляраў.
Праект адкладаецца, портам не пачнуць карыстацца ў 2028-м, як плянавалася.
У Беларусі праз паўтара месяца пасьля ўводу санкцыяў ЗША пачалі працэс ліквідацыі менскай кампаніі «Армары Альянс», якую падазравалі ў пастаўках Ірану зброі і вайсковых тэхналёгіяў.
Міністэрства фінансаў ЗША 30 верасьня 2026 году выключыла з свайго санкцыйнага сьпісу беларуску Тацьцяну Пратаповіч, дырэктарку кіпрскай Centuronic Ltd. Пратаповіч была ў сьпісе зь вясны 2024-га.
Базавая мера падатковай палітыкі — індэксацыя ставак падаткаў і асобных элемэнтаў падаткаабкладаньня, якія ўстаноўлены ў фіксаваных сумах у беларускіх рублях.
Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя — Беларусь.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі абнародаваў зьвесткі аб занятасьці грамадзян у эканоміцы.
Дырэкцыя расказала, што прычына ў рэвізіі.
Транзытам праз Латвію з 1 да 24 верасьня перавезьлі 253 623 тоны збожжа з Расеі — амаль удвая больш, чым за ўвесь верасень 2025 году, а зь Беларусі — 40 101 тону, пры тым, што летась у гэты пэрыяд увогуле не перамяшчалі збожжа зь беларускай тэрыторыі.
Кампанія «Белагратэрмінал» увяла ў эксплюатацыю другое падобнае прадпрыемства ў Смаргонях.
Кампанію пакаралі за парушэньне антыманапольнага заканадаўства.
Беларусь хоча прыцягваць на працу больш грамадзян Нэпалу. Пра гэта ў Нью-Ёрку дамовіліся міністры замежных спраў Беларусі і Нэпалу Максім Рыжанкоў і Шышыр Ханал.
Паліталягіня, экспэртка дасьледчага цэнтру BIPART Тацяна Чуліцкая ў выніковым «ПіКу Свабоды» аналізавала пэрспэктывы зьмякчэньня санкцыяў супраць беларускага калію, пазыцыю Літвы і магчымыя ўмовы Эўразьвязу для афіцыйнага Менску.
Зь перасадкай у Стамбуле да Эўразьвязу зь Менску ці назад можна дабрацца за 7 гадзінаў, бо давядзецца аблятаць беларускую мяжу праз Польшчу, Літву і Латвію і заходзіць на пасадку праз Расею. Чаму так і што дае вяртаньне турэцкіх авіялініяў, разьбіраемся.
У сталічным гарвыканкаме назвалі, які лік станцый для сілкаваньня электрамабіляў будзе праз чатыры гады.
Аляксандар Лукашэнка наведаў прадпрыемства «Амкадор-Лесмаш», што ўваходзіць у склад холдынгу «Амкадор», які належаў набліжанаму да яго бізнэсоўцу Аляксандру Шакуціну, але быў нацыяналізаваны ў 2025 годзе.
Савет міністраў Беларусі ўвёў на бліжэйшыя шэсьць месяцаў ліцэнзаваньне імпартных паставак яблыкаў.
Напярэдадні Ўсясьветнага дня турызму, які будзе адзначацца 27 верасьня, Белстат падрыхтаваў статыстыку паездак беларусаў за мяжу.
Адказаюць Джозэф Глаўбэр, старшы дасьледчык Міжнароднага інстытуту дасьледаваньняў харчовай палітыкі, былы галоўны эканаміст Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША, і Джош Лінвіл, віцэ-прэзыдэнт у пытаньнях угнаеньняў фінансавай кампаніі StoneX.
Спад адбыўся за кошт Менску, дзе традыцыйна заробкі былі высокія, а вынікі працы эканомікі горшыя, чым у сярэднім у Беларусі.
За 10 гадоў Беларусь зьнікла з рэйтынгаў ТОП-20 усясьветных лідэраў у вырошчваньні і экспарце бульбы. Чаму так адбываецца.
На гэты момант краіны ня хочуць прапускаць праз сваю тэрыторыю беларускія ўгнаеньні.
Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску.
Эканамічная экспэртка, галоўная рэдактарка выданьня «План Б» Вольга Лойка кажа, што пытаньне імпарту калію зь Беларусі ў ЗША ўжо стала прадметам перамоваў сярод зацікаўленых бакоў.
У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы збору сродкаў для аказаньня мэдыцынскай дапамогі ў межах дабрачыннай дзейнасьці.
У студзені—ліпені 2026 году ўдзельная вага стратных арганізацый у агульным ліку склала 20,2 % — на 3,7 адсоткавага пункту больш, чым па выніках сямі месяцаў 2021 году, калі гэты паказьнік складаў 16,5 %.
Амэрыканскі прэзыдэнт працягвае гаварыць пра магчымасьць куплі беларускіх калійных угнаеньняў.
21 верасьня прагучала заява Дональда Трампа, якая выклікала розгалас ня толькі ў самых Злучаных Штатах і Беларусі, якіх яна непасрэдна тычылася, але і ў Канадзе, якую таксама закранаюць намеры амэрыканцаў.
Расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Больш абмежаваньняў у новых правілах існуе толькі для грамадзянаў Расеі.
Дональд Трамп заявіў, што ЗША працуюць над буйным пагадненьнем аб набыцьці беларускага калію. Разьбіраемся, колькі Беларусь можа прадаць калію і як яго вывезьці ў ЗША ў абыход ЭЗ.
Пасьля таго як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў вялікую ўгоду зь Беларусьсю наконт калійных угнаеньняў, зьявіліся рэакцыі афіцыйнай Вільні і Сьвятланы Ціханоўскай.
Пасьля таго як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў вялікую ўгоду зь Беларусьсю наконт угнаеньняў старшыня Камітэту замежных справаў літоўскага Сэйму Рымігіюс Мотузас заявіў, што Літве пра такое пагадненьне невядома, але пазыцыя адносна Менску застаецца нязьменнай.
21 верасьня за некалькі гадзін да заявы Трампа кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што нават пры жаданьні краіна не магла бы паставіць ЗША патрэбных аб’ёмаў.
У параўнаньні за аналягічным пэрыядам 2025 году спад склаў 271 тысячу квадратных мэтраў, ці 11%.
Расейскія ўдары вывелі з ладу тры найбуйнейшыя металюргічныя прадпрыемствы Ўкраіны, паставіўшы пад пагрозу ўсю сталеліцейную галіну ў краіне.
Міністар здароўя Аляксандар Хаджаеў паабяцаў браць на працу ў прыватныя мэдцэнтры лекараў са стажам ня менш за 7 гадоў і толькі зь першай катэгорыяй. Пагаварылі з мэдыкамі і пацыентамі, ці выратуе гэта дзяржаўную мэдыцыну?
У пятніцу, 18 верасьня, у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча з бізнэсоўцамі, чые таварныя запасы пацярпелі ў выніку пажараў на складах Wildberries на тэрыторыі Расеі.
У Менску заробкі высокія, а вынікі працы эканомікі горшыя, чым у сярэднім у Беларусі.
Загрузіць яшчэ