Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя інвэстыцыі за год зьнізіліся на 10,4%, — Белстат


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За 2024 год замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 6,9 млрд даляраў — на 10,4% менш, чым у 2023-м (7,7 млрд), вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

У выглядзе прамых замежных інвэстыцый (74,8% усяго аб’ёму) паступіла 5,2 млрд даляраў (5,8 млрд; −10,3%).

Інвэстыцыі зь Беларусі за мяжу склалі 4,9 млрд даляраў (5,7 млрд; −14%). На долю прамых інвэстыцый прыпала 80,8% усіх накіраваных за мяжу інвэстыцый, піша «Позірк».

У справаздачы ня ўлічваліся банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, Банк разьвіцьця, а таксама бюджэтныя арганізацыі.

Сёлета Белстат не пазначыў асноўных краінаў, зь якіх паступілі інвестыцыі, а таксама дзяржаў, у якія інвэставалі беларусы.

У 2022 годзе ў рэальны сектар эканомікі Беларусі замежныя інвэстары ўклалі 7 млрд даляраў, у 2021-м — 8,7 млрд.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG