Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зафіксавалі рэкорднае з пачатку вайны ва Ўкраіне адмоўнае сальда ў замежным гандлі


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў вынікі замежнага гандлю таварамі ў мінулым годзе.

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў вынікі зьнешняга гандлю таварамі летась.

У 2024 годзе імпартныя пастаўкі прадукцыі павялічваліся больш дынамічна, чым экспартныя.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай Белстату, замежнагандлёвае абарачэньне тавараў склала 86,027 мільярда даляраў, што на 3,7 % перавышае ўзровень 2023 году.

Аб’ём паставак беларускай прадукцыі на замежныя рынкі перавысіў леташні ўзровень на 1,2 % да 40,327 мільярда даляраў, а імпарту — на 6,1 % да 45,67 мільярда даляраў.

Як вынікае з апублікаваных лічбаў, адмоўнае гандлёвае сальда ў 2024 годзе дасягнула 5,343 мільярда даляраў, што ў 1,73 раза перавысіла ўзровень 2023 году, калі імпарт тавараў перавысіў экспарт на 3,088 мільярда даляраў.

Па выніках 2022 году, калі краіны Захаду пачалі павялічваць санкцыйны ціск на эканоміку Беларусі за яе падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны, сальда ў замежным гандлі Беларусі таксама было адмоўным і складала 99 мільёнаў.

У папярэднія гады сальда ў гандлі таварамі таксама было адмоўным: у 2021 годзе — 1,798 мільярда даляраў, у 2020 годзе — 3,588 мільярда даляраў, у 2019 годзе — 6,522 мільярда даляраў.

З пачатку стагодзьдзя найбольшае адмоўнае сальда было ў 2010 годзе — 9,6 мільярда даляраў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG