Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі зьбіраюцца ўзяць ільготны крэдыт ад Кітая


Лукашэнка і прэм’ер Дзяржаўнай Рады КНР Лі Цян. Жнівень 2024
Лукашэнка і прэм’ер Дзяржаўнай Рады КНР Лі Цян. Жнівень 2024

Праект міжурадавага рамачнага пагадненьня, якое прадугледжвае, што Кітай выдзеліць Беларусі льготны крэдыт, ухвалены пастановай беларускага Савету Міністраў № 35 ад 23 студзеня.

Згодна з дакумэнтам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 25 студзеня, пагадненьне ухваленае «ў якасьці асновы для правядзеньня перамоваў», якія будзе весьці Міністэрства фінансаў.

Урад дазволіў ведамству да падпісаньня ўносіць у пагадненьне зьмены, якія ня маюць прынцыповага характару.

У пастанове Савета Міністраў не пазначана, пра якія аб’ёмы пазыкі гаворка, на якія мэты запрошваецца крэдыт.

19 студзеня амбасадар КНР Чжан Вэньчуань у эфіры тэлеканала СТБ заявіў, што ўведзеныя ў дачыненьні да Менска заходнія санкцыі «у пэўнай ступені нэгатыўна паўплывалі» на эканамічную супрацу паміж Кітаем і Беларусьсю.

Разам з тым, паводле дыплямата, гэтыя абмежаваньні «ня могуць спыніць хвалю кітайска-беларускіх стасункаў, што нарастае».

Супраца дзьвюх краін у розных сфэрах, заявіў ён, «няўхільна разьвіваецца», а мэханізмы гэтай супрацы «стала ўдасканальваюцца».

  • 13 сьнежня 2024 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў рэспубліканскі бюджэт на 2025 год, які прадугледжвае дэфіцыт у памеры 4 млрд 459,4 млн рублёў.
  • Міністар фінансаў Юры Селіверстаў раней адзначаў, што практычна 1 млрд рублёў дэфіцыту бюджэту плянуецца пагасіць за кошт «вонкавых прыцягненьняў»: «Частка гэтых сродкаў будзе прыцягнута з РФ у выглядзе крэдыту».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG