На першым этапе, з 1 студзеня, будуць павышаныя тарыфы на ўсе паслугі, акрамя ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня, паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі.
А з 1 чэрвеня — на цеплавую энэргію з мэтай ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня.
Такім чынам, з разьлікам на тыповую двухпакаёвую кватэру з трыма жыльцамі аплату камунальных паслуг падымуць на 17,05 рубля, з 1 чэрвеня — яшчэ на 3,95 рубля.
Раней падвышэньне тарыфаў за камунальныя паслугі не павінна было складаць больш за 5 даляраў у эквіваленце згодна з указам Лукашэнкі ад 5 сьнежня 2013 года №550.
Летась утрыманьне тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі абыходзілася, па падліках рэсурсу telegraf.news у 173,15 рубля, а цяпер складзе 194,15 рубля. Такімм чынам сёлета падвышэньне складзе 12,13%, альбо 6,4 даляра.
Як паведамляў у 2023 годзе міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель, у 2020–2021 гадах на жыльлёва-камунальныя паслугі зь бюджэту сям’і трацілася ад 4,7 да 4,8% пры двух працоўных, якія атрымліваюць сярэднерэспубліканскі заробак і пражываюць у двухпакаёвай кватэры.
Цяпер, як разьлічваюць улады, сярэдняя сям’я, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры, будзе траціць на ЖКГ 3,8% сямейнага бюджэту.
Форум