Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Uzbekistan Airways пачала лятаць у Эўропу ў абыход паветранай прасторы Расеі і Беларусі


Самалёт кампаніі Uzbekistan Airways. Ілюстрацыйнае фота
Самалёт кампаніі Uzbekistan Airways. Ілюстрацыйнае фота

Маршрут палёту нацыянальнай авіякампаніі Ўзбэкістану зьмяніўся з 20 студзеня, цяпер яе самалёты будуць лятаць праз Азэрбайджан і Турэччыну.

Uzbekistan Airways пачала ажыцьцяўляць рэйсы ў Эўропу ў абыход паветранай прасторы Расеі і Беларусі. Пра гэта паведамляе выданьне Daryo.

Маршрут палёту нацыянальнай авіякампаніі зьмяніўся з 20 студзеня, цяпер яе самалёты будуць лятаць праз Азэрбайджан і Турэччыну.

Repost.uz удакладніў у кампаніі, ці зьвязаная зьмена маршруту з крушэньнем самалёта Azerbaijan Airlines у казахстанскім Актаў 25 сьнежня.

«Не, гэта проста меры засьцярогі і ў нейкай ступені аптымізацыя маршрутаў», — адказалі ў прэс-службе Uzbekistan Airways.

Самалёт Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines вылецеў з Баку і павінен быў сесьці ў Грозным, але паляцеў у Актаў, дзе пацярпеў крушэньне. У выніку авіякатастрофы загінулі 38 пасажыраў, выжылі 29 чалавек.

Reuters і Euronews са спасылкай на крыніцы ў Азэрбайджане пісалі, што самалёт быў зьбіты расейскай сыстэмай СПА. Паводле іх дадзеных, лайнэру не дазволілі прызямліцца ў ніводным з расейскіх аэрапортаў, а загадалі ляцець праз Касьпійскае мора ў кірунку Актаў. Бартавыя самапісцы лайнэра адправілі для расшыфроўкі ў Бразылію. Чакаецца, што на наступным тыдні будзе апублікаваная частка вынікаў расьсьледаваньня авіякатастрофы.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што прадстаўнікі Расеі нясуць адказнасьць за крушэньне самалёта Azerbaijan Airlines у Казахстане. Ён запатрабаваў справядлівасьці, пакараньня вінаватых, «поўнай празрыстасьці і чалавечых паводзінаў».

На пачатку студзеня ўзбэкістанская Qanot Sharq прыпыніла шэраг рэйсаў, у тым ліку палёты ў Маскву, Санкт-Пецярбург і Ніжні Ноўгарад. У авіякампаніі такое рашэньне патлумачылі «вытворчай неабходнасьцю».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG