4 лютага Кітай заявіў, што ўвядзе 10-працэнтныя мыты на імпарт з ЗША сырой нафты, сельскагаспадарчай тэхнікі, аўтамабіляў вялікага аб’ёму і пікапаў.
Гэты крок зроблены пасьля таго, як Вашынгтон абвясьціў аб увядзеньні 10-працэнтных збораў на кітайскі імпарт, піша AFP.
Раней Міністэрства гандлю Кітаю заявіла, што новыя ўказы Дональда Трампа «сур’ёзна парушаюць правілы Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі».
Раней прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра ўвядзеньне вялікіх мытаў для асноўных гандлёвых партнэраў ЗША — Канады, Мэксыкі і Кітаю, заявіўшы пра «вялікую пагрозу» з боку нелегальнай іміграцыі і наркотыкаў. Ён заявіў, што тавары з Кітаю, якія ўжо абкладаюцца рознымі мытамі, будуць абкладацца дадатковымі 10-працэнтнымі.
Тады Міністэрства гандлю Кітаю заявіла, што прыме «адпаведныя контразахады» і падасьць пазоў супраць Вашынгтону.
Форум