Патрабаваньне аб спыненьні рэалізацыі забароненых тавараў (парфумэрыя, касмэтыка і інш.), «зробленых у краінах, якія ўвялі санкцыі і праводзяць недружалюбную палітыку ў дачыненьні Беларусі», выдала 19 лютага гандлёвай пляцоўцы Wildberries Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.