Гэтая лічба на 41% больш, чым у папярэднім годзе. Такую статыстыку агучыў дырэктар Дэпартамэнту санацыі і банкруцтва Міністэрства эканомікі Юры Тараканаў.
Паводле яго, праблема ў тым, што больш за палову спраў аб банкруцтве (58%) адкрываюцца судамі па ініцыятыве дзяржаўных органаў на стадыі, калі ў даўжніка ўжо адсутнічае маёмасьць.
Таму ў Міністэрстве эканомікі лічаць, што дзяржаўным органам трэба даць права прымаць рашэньні аб прызнаньні такіх даўгоў безнадзейнымі і сьпісаньні іх па падставах, не зьвязаных з банкруцтвам.
Цяпер Дэпартамэнт санацыі і банкруцтва абмяркоўвае гэтае пытаньне зь Міністэрствам падаткаў і збораў, Міністэрствам працы і Вярхоўным судом. Магчыма, неўзабаве зьменіцца заканадаўства ў гэтай сфэры.
Форум