Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за палову паступленьняў у дзяржаўны бюджэт Беларусі было ад недзяржаўнага сэктару


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Летась недзяржаўныя арганізацыі заплацілі 50,599 млрд рублёў падаткаў.

Як паведамляе Myfin са спасылкай на прэс-службу Міністэрства падаткаў і збораў, агульны аб’ём сабраных падаткаў аказаўся на 1,5% большым за план.

У агульным аб’ёме даходаў кансалідаванага бюджэту доля падатку на дабаўленую вартасьць склала 28,1%, а ў абсалютным выражэньні — 14,242 млрд рублёў.

Значнымі былі паступленьні ў падаходным падатку — 13,366 млрд рублёў (26,4%), падатку на прыбытак — 8,516 млрд рублёў (16,8%).

На плацяжы арганізацый прыйшлося 94,1% усіх падатковых паступленьняў. Дзяржаўны сэктар эканомікі заплаціў 38,4% ўсіх падаткаў. Кампаніі недзяржаўнага сэктару сфармавалі даходы бюджэту на 55,7%.

Унёсак індывідуальных прадпрымальнікаў у даходы бюджэту — 1,415 млрд рублёў (2,8%). Для параўнаньня: усіх фізычных асоб — 1,530 млрд (3%).

На 1 студзеня 2025 году колькасьць платнікаў падатку на прафэсійны даход склала больш за 182 тысяч чалавек. Рост тлумачыцца пашырэньнем пераліку відаў дзейнасьці, па якіх платнікі маюць права ажыцьцяўляць выплату падатку на прафэсійны даход. Па гэтым падатку ў бюджэт выплачана 142,3 млн рублёў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG