Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2024 годзе кожная дзясятая арганізацыя ў Беларусі была стратнай, на Магілёўшчыне — кожная пятая


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За 2024 год, у параўнаньні з папярэднім, у трох рэгіёнах Беларусі павялічылася доля стратных арганізацый, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Удзельная вага стратных арганізацый у Берасьцейскай вобласьці склала 17,2% (за год яна вырасла на 9,8%), у Горадзенскай вобласьці — 16,8% (за год вырасла на 6,7%), Магілёўскай — 21,8% (вырасла на 7,7%).

У цэлым па Беларусі ўдзельная вага стратных арганізацый за год зьнізілася на 1,5% (з 11,5% у 2023 годзе да 10% у 2024-ым). Такі паказчык дасягнуты за кошт Віцебскай вобласьці — зьніжэньне з 9,2% да 7,6%, Гомельскай — з 10,3% да 8,3%, Менскай — з 12,3% да 9,7%, Менску — з 15,3% да 13,5%.

Разам з тым рэнтабэльнасьць продажаў субʼектаў гаспадараньня ў Беларусі (без уліку малога прадпрымальніцтва) за год зьнізілася з 6,9% да 6,4%.

Запазычанасьць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 студзеня 2025 году склала 58 млрд 952,8 млн рублёў, сьведчаць зьвесткі Нацбанку. Аналіз паказвае, што актуальная сума доўгу на 12,5% большая, чым было на 1 студзеня 2024 году (52 млрд 394,8 млн рублёў). Пратэрмінаваная запазычанасьць на 1 студзеня 2025 году вырасла ў 3,4 раза і склала 733,5 млн рублёў.

Аляксандар Лукашэнка 9 красавіка 2024 году на нарадзе аб разьвіцьці прамысловасьці назваў адной з праблемаў галіны рэалізацыю прадукцыі і адзначыў, што складзкія запасы за 2023 год вырасьлі на 23%. У якасьці прыкладу Лукашэнка прывёў Менскі трактарны завод, на складах гандлёвых дамоў якога сабралася амаль 6,5 тысяч адзінак тэхнікі — гэта больш як двухмесячны абʼём вытворчасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG