Як паведамляе прэс-служба МАРГ, напярэдадні ведамства наказала арганізацыі зьліквідаваць парушэньні заканадаўства аб правах спажыўцоў. Там «прапануюцца да продажу забароненыя тавары, адсутнічае інфармацыя аб многіх вытворцах рэалізаваных тавараў, на галоўнай старонцы інтэрнэт-крамы няма інфармацыі аб спосабах аплаты тавараў, вяртаюць грошы на балянс асабістага кабінэту, а не на рахунак спажыўца», гаварылася ў дакумэнце ад МАРГ, які цытуе Позірк.
У розныя дзяржаўныя органы са скаргамі на працу гэтай інтэрнэт-крамы «за мінулы пэрыяд 2025 году» паступіла «ўжо 100 зваротаў грамадзян», у 2024 годзе — 1 тыс., у 2023 годзе — 2 тыс., у 2022 годзе — каля 1,5 тыс., паведамляе ведамства.
МАРГ выдавала прадаўцу дзесяць прадпісаньняў у 2024 годзе, чатыры — у 2023-м (плюс адно патрабаваньне забароны продажу забароненых тавараў), сем — у 2022 годзе.
1 кастрычніка 2024 году Генэральная пракуратура загадала Wildberries зьняць з продажу бесьпілётнікі.
Прадстаўнікі кампаніі ўдзельнічалі 17 лютага ў сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі прадпрымальніцкай сфэры.
Форум