У Беларусі пад аўстралійскімі санкцыямі апынуліся пяць фізычных асобаў і сем прадпрыемстваў.
- першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэту вайсковай прамысловасьці Алег Мішчанка;
- начальнік Генэральнага штабу, першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка;
- намесьнік міністра абароны, начальнікі ўзбраеньняў Андрэй Федзін;
- дырэктар БелОМА Аляксандар Мароз;
- першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандар Лук’янаў;
- ААТ «ММЗ імя С.І.Вавілава — кіроўная кампанія холдынгу „БелОМА“»;
- ААТ «МНДПІ»;
- ААТ НДІЭВМ;
- ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод»;
- ААТ «2566 завод рамонту радыёэлектронных узбраеньняў»;
- ААТ «Пеленг»,
- ААТ «Канструктарскае бюро „Дысплэй“».
Што тычыцца расейцаў, то ўлады Аўстраліі, у прыватнасьці, дадалі ў санкцыйны сьпіс намесьнікаў міністра абароны Расеі Ганну Цывілёву, Паўла Фрадкова, Віктара Гарамыкіна і Андрэя Булыгу. Таксама пад санкцыі трапілі сакратар Дзяржаўнага Савету РФ Аляксей Дзюмін і памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзімір Мядзінскі.
Асабістыя санкцыі Аўстралія ўвяла супраць 70 расейскіх грамадзян і 79 расейскіх структур, уключаючы «Россотрудничество», Расгвардыю і шэраг вайсковых прадпрыемстваў.
Таксама ў абноўленым сьпісе — высокапастаўленыя афіцэры Ўзброеных сіл Паўночнай Карэі.
Новая Зэляндыя, у сваю чаргу, абвясьціла пра санкцыі ў дачыненьні 52 расейскіх грамадзян і структураў.
Сьпіс, абноўлены 21 лютага, уключае, напрыклад, маці кіраўніка Чачэніі Аймані Кадыраву, якая ўзначальвае фонд імя Ахмата Кадырава, некалькіх лётчыкаў расейскай стратэгічнай авіяцыі, газаздабыўную кампанію «Новатэк», вайсковае прадпрыемства «Вектар» і іншыя.
Уключылі ў новазэляндзкі «чорны сьпіс» і некалькіх вайсковых чыноўнікаў Паўночнай Карэі, зьвязаных з разьмяшчэньнем войскаў гэтай краіны на тэрыторыі Расеі для ўдзелу ва ўварваньні ва Ўкраіну.
Форум