За тры гады поўнамаштабнай расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны і саўдзелу ў гэтым Беларусі афіцыйны курс даляра да беларускага рубля вырас на 22% (з 2,6419 да 3,2239). Вырас і да расейскага — на 9,6%, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз курсаў.
Такім чынам, беларускі рубель абясцэніўся да даляра ў 2,3 раза больш за расейскі.
Па выніках першага году вайны даляр да беларускага рубля вырас на 5,9%, да расейскага — зьнізіўся на 7,1%; другога — вырас на 16% да беларускага і на 24,2% да расейскага, трэцяга — зьнізіўся на 0,7% да беларускага і на 4,9% да расейскага.
Ва Ўкраіне, супраць якой ідзе вайна, даляр падаражэў за тры гады вайны на 42,6% (з 29,2549 да 41,7316 грыўні): за першы — на 25%, за другі — на 5,2%, за трэці — на 8,4%.
З 24 лютага па 20 ліпеня 2022 году афіцыйны курс даляра фіксаваўся на адзнацы 29,2549 грыўні, з 21 ліпеня 2022 году па 2 кастрычніка 2023 году — 36,5686 (+25%). 3 кастрычніка 2023 году фіксаваны курс скасавалі.
Форум