Пры аналізе агульнай дынамікі цэнаў сэзонныя тавары (гародніна і садавіна) разглядаліся асобна.
Так, цэны на курсы замежных моваў вырасьлі на 10,1%, на цыгарэты мясцовай вытворчасьці — на 8,34%, на штодзённыя газэты — на 7,08%.
Сярод прадуктаў харчаваньня найбольш вырасьлі цэны на глазураваныя цукеркі (+6,17%), салёны селядзец (+5,54%), шакаляд (+4,64%), расьлінны (акрамя аліўкавага) алей (+4,35%) і какава-парашок (+4,26%). Прыкметней за ўсё патаньнелі грэцкія крупы (-2,03%), таматныя кансэрвы (акрамя соўсаў) (-1,36%), карамэль (-0,98%), мяккі сыр (-0,96%) і соўсы (акрамя таматных) і «іншыя гатовыя прыправы» (-0,79%).
Сярод сэзонных тавараў найбольш падаражэлі буракі (+12,48%), белакачанная капуста (+12,22%), морква (+11,89%), рэпчатая цыбуля (+9,24%) і бульба (+7,79%). Зьнізіліся цэны толькі на цытрусавыя (-3,14%), памідоры (-3,03%), салодкі перац (-2,88%) і часнык (-2,27%).
У пяцёрцы лідараў па росьце цэн сярод нехарчовых тавараў акрамя штодзённых газэт, таксама будаўнічыя дэталі і канструкцыі з ПВХ, алюмінію (+3,65%), крэмы для твару (+3,44%), памада для вуснаў(+3,20%) і жывыя зрэзаныя кветкі (+3,10%). Найбольш значна патаньнелі жаночыя сукенкі з паўшарсьцяной тканіны ці трыкатажу (на 5,73%), жаночыя касьцюмы з трыкатажу (на 5,12%), сукенкі з бавоўны, сумесі тканін або трыкатажу (-4,71%), жаночыя швэдры, джэмпэры з сынтэтычнай бо зьмяшнай пражы (-4,24%) і зімовыя і дэмісэзонныя паліто для дзяўчынак (-3,40%).
У сфэры паслуг, акрамя моўных курсаў, найбольш падаражэлі ІТ-курсы (+5,67%), квіткі ў тэатар (+5,45%), прававыя паслугі, ахова жылых дамоў і адміністрацыйныя працэдуры (+5%). Патаньнелі толькі паслугі міжнароднага турызму (на 4,93%) і квіткі на міжнародныя цягнікі (-4,87%).
Агулам спажывецкія цэны вырасьлі ў студзені на 0,69%. Харчовыя тавары падаражэлі на 0,96%, нехарчовыя — на 0,52%, паслугі — на 0,43%.
Форум