Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі эўрапейскіх абаронных кампаній вырасьлі пасьля абяцаньняў павялічыць вайсковыя выдаткі


Нямецкі танк Keiler, які выкарыстоўваецца для разьмінаваньня, стаіць каля аднаго з заводаў кампаніі Rheinmetall у Нямеччыне (архіўнае фота)
Нямецкі танк Keiler, які выкарыстоўваецца для разьмінаваньня, стаіць каля аднаго з заводаў кампаніі Rheinmetall у Нямеччыне (архіўнае фота)

Цэны на акцыі эўрапейскіх абаронных кампаній рэзка вырасьлі, павялічыўшы рынкавы кошт на 26 мільярдаў даляраў пасьля таго, як эўрапейскія лідэры выказалі падтрымку Ўкраіне і паабяцалі павялічыць выдаткі на абарону на фоне асьцярог з нагоды адыходу ЗША ад эўрапейскіх спраў.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

У прыватнасьці, цэны на акцыі кампаніі Rheinmetall, аднаго з найбуйнейшых у Эўропе вытворцаў абсталяваньня для сухапутных войскаў, сёлета вырасьлі на 80%, а з моманту ўварваньня Расеі ва Ўкраіну тры гады таму, яны вырасьлі ў дзесяць разоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG