Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыстэма супрацьдзеяньня махлярам уратавала 5,7 мільярда рублёў ад крадзяжу, — Нацбанк


Летась у Беларусі запрацавала сыстэма аўтаматызаванага абмену інфармацыяй (АСАІ), якая дапамагае змагацца з махлярамі.

У прыватнасьці, яна дазваляе супрацоўнікам міліцыі і банкаў апэратыўна абменьвацца зьвесткамі, блякуючы падазроныя пераводы, піша дзяржаўнае выданьне «СБ. Беларусь сегодня».

Намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня па супрацьдзеяньні кібэрзлачыннасьці МУС Аляксандар Рынгевіч кажа, што ў студзені 2024 году ў Беларусі было зарэгістравана каля 1200 кібэрзлачынстваў, прырост у адносінах да аналягічнага пэрыяду 2023 году склаў амаль 30 працэнтаў.

Аднак, паводле яго, у другім паўгодзьдзі 2024-га, калі сыстэма зарабіла на поўную сілу, рост удалося запаволіць да 9,9 працэнта, а сёлета ў студзені зафіксаваны няхай невялікі, але спад колькасьці кібэрзлачынстваў — на 2 працэнты.

Раней махляры выкарыстоўвалі ланцужкі з 5-10 рахункаў, каб вывесьці грошы за мяжу. Цяпер жа дзякуючы АСАІ такія схемы сталі практычна немагчымымі — зламысьнікі вымушаныя скарачаць ланцужкі да 1-2 рахункаў.

Паводле «СБ. Беларусь сегодня», у Нацбанку падлічылі, што ў 2024 годзе агульная шкода ад махлярства склала 48,8 мільёна рублёў. Аднак з сакавіка па сьнежань мінулага году з дапамогай сыстэмы АСАІ атрымалася прадухіліць крадзяжы на 5,7 мільёна рублёў, былі прыпыненыя 5834 падазроныя пераводы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG