Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Ўкраіне, разьвіталіся ў Кіеве. ФОТА

абноўлена

Фатаздымак Марыі Зайцавай на пахаваньні
Фатаздымак Марыі Зайцавай на пахаваньні

Беларуская добраахвотніца Ўзброеных сіл Украіны Марыя Зайцава загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня.

Трэцяга лютага апоўдні ў Кіеве адбылося разьвітаньне зь беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце, змагаючыся за Ўкраіну. Пра гэта Свабодзе паведамілі яе сябры. Разьвітаньне прайшло ў Кіеўскім крэматорыі.

Пазьней Крысьціна Шыянок, якая была кантактнай асобай на выпадак сьмерці Марыі Зайцавай, напісала ў Фэйсбуку, што дзякуючы звароту Сьвятланы Ціханоўскай да адміністрацыі Кіева крэмацыю скасавалі і што Марыя «будзе пахаваная так, як яна хацела, і там, дзе яна хацела».

Шыянок паведаміла Свабодзе, што Марыю пахаваюць на могілках у Кіеве, дзе пахаваныя іншыя беларускія дабраахвотнікі, у тым ліку пабрацім Марыі з ІІ Інтэрнацыянальнага легіёну з пазыўным «Мінск».

Ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну на фронце загінулі каля 70 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Кіева.

24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава загінула 17 студзеня пад Пакроўскам ва Ўкраіне.

Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году, 9 жніўня яе параніла шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.

16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.

Другога лютага ў музэй «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы» з 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну перадалі асабістыя рэчы Марыі Зайцавай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG