Пра гэта паведаміла 3 студзеня прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. У прэс-рэлізе НАК таксама сьцьвярджаецца, што пасьля згаданых выбараў НАК зноў атрымае доступ да міжнародных праграмаў падтрымкі «па лініі алімпійскай салідарнасьці», а таксама «працягне працу з МАК і міжнароднымі фэдэрацыямі па пытаньні найхутчэйшага вяртаньня беларускіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў».
Прэс-служба Міжнароднага алімпійскага камітэту пракамэнтавала выданьню «Люстэрка» заяву НАК Беларусі. У камэнтары адзначаецца, што МАК атрымаў поўную справаздачу аб выбарчай Генэральнай асамблеі, якая адбылася 15 студзеня 2025 году, «у адпаведнасьці са статутам НАК Беларусі і Алімпійскай хартыяй».
«Выбары былі пасьпяхова арганізаваныя і праводзіліся тайным галасаваньнем, у тым ліку на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. Згодна з статутам НАК, перагледжаным у 2021 годзе, прэзыдэнт, віцэ-прэзыдэнт і чальцы Выканкаму не займаюць ніякіх дзяржаўных пасадаў. Больш за тое, на выбарнай Генэральнай асамблеі НАК прысутнічаў (дыстанцыйна) назіральнік, прызначаны сумесна МАК і Эўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі, які пацьвердзіў выкладзенае вышэй.
У сувязі з гэтым Выканкам МАК унёс папраўкі ў рашэньне ад сакавіка 2021 году, так што выбары НАК Беларусі ад 15 студзеня 2025 году прызнаюцца праведзенымі належным чынам», — гаворыцца ў камэнтары прэс-службы МАК для «Люстэрка».
- Віктар Лукашэнка стаў прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі 26 лютага 2021 году, зьмяніўшы на пасадзе свайго бацьку Аляксандра Лукашэнку, які кіраваў арганізацыяй з 1997 году. Да гэтага Віктар Лукашэнка амаль два гады быў першым віцэ-прэзыдэнтам НАК. Тады Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў гэтае абраньне легітымным. У паведамленьні МАК тады таксама гаварылася пра непрызнаньне абраньня ў Нацыянальны алімпійскі камітэт Дзьмітрыя Баскава. Яго падазраюць у датычнасьці да забойства Рамана Бандарэнкі. У цяперашнім складзе кіраўніцтва НАК Баскава няма.
- Аляксандар Лукашэнка пакінуў пасаду пад ціскам МАК у сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненьні да беларускіх спартоўцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Тады Міжнародны алімпійскі камітэт увёў санкцыі супраць НАК і не прызнаў выбары і прызначэньне Віктара Лукашэнкі. Кантакты зь Беларусьсю МАК падтрымліваў праз генэральнага сакратара Ксенію Санковіч.
- 15 студзеня 2025 году Віктар Лукашэнка быў пераабраны прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Паведамлялася, што ягоную кандыдатуру падтрымалі 82 сябры НАК, двое прагаласавалі супраць, трое ўстрымаліся. Галасаваньне праходзіла ў таемным фармаце.
Форум