Адпаведнае рашэньне 3 лютага прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.
Акрамя Камісаранкі, у «сьпіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ яшчэ пяць беларусаў. Сярод іх: Армэн Арзуманян, Дзьмітры Асіюк, Барыс Крыцкі, Валеры Мефадзіенка, Анастасія Жыльская.
Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1234 чалавекі, зь іх больш за 500 — беларусы, паведамляе «Вясна».
- Сёлета напрыканцы студзеня стала вядома, што ў Беларусі Славу Камісаранку ўнесьлі ў так званы «сьпіс экстрэмістаў».
- Пасьля выбараў 2020 году Камісаранка неаднойчы выказваўся пра фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі і асуджаў гвалт з боку сілавікоў. На пачатку 2021 году коміку забаранілі выступаць у Менску, ануляваўшы гастрольныя пасьведчаньні.
- У студзені 2022 году Слава Камісаранка расказаў, што КДБ Беларусі абвясьціў яго ў вышук. Паводле яго, беларускія сілавікі яму «тэлефанавалі і пісалі SMS», але ён на той момант ужо зьехаў у Кіеў. Таксама комік расказаў, што супрацоўнікі КДБ шукалі ягоных бацькоў.
- У сьнежні 2024 году Камісаранку завочна асудзілі на 6 гадоў калёніі, ягоную справу ў Менскім гарадзкім судзе разглядала судзьдзя Анастасія Папко. 39-гадовага коміка прызналі вінаватым у паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальваньні варожасьці (ч. 1 арт. 130 КК). Ягоную справу разглядалі ў рамках спэцыяльнага вядзеньня.
Форум