Былога генэральнага дырэктара РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» Івана Турчака судзяць за злоўжываньне ўладай (частки 2 і 3 артыкулу 424 КК) на гэтай пасадзе, заўважыў віцебскі тэлеграм-канал.
Паседжаньне адбудзецца 14 лютага ў судзе Баранавіцкага раёну. Акрамя крымінальнага артыкулу, у дачыненьні Турчака таксама будуць разглядацца два пазовы аб пакрыцьці маёмаснай шкоды. Пасяджэньні прызначылі на 6 і 7 лютага.
Турчак — у мінулым генэральны дырэктар РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне». На гэтую пасаду яго асабіста прызначыў Лукашэнка. Таксама Турчак дэпутат Берасьцейскай абласной і Баранавіцкай гарадзкой радаў 27-га і 28-га скліканьняў.
У 2020 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах ён быў намесьнікам старшыні выбарчай камісіі на ўчастку № 15. Там ён перашкаджаў назіральнікам сачыць за падлікам галасоў. Тыя выбары скончыліся масавымі фальсыфікацыямі, як і ўсе папярэднія пры Лукашэнку. Гэта справакавала масавыя акцыі пратэсту, суды за якія працягваюцца над грамадзянамі і праз 4,5 года пасьля тых выбараў.
Форум