Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі і Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча


Тадэвуш Касьцюшка
Тадэвуш Касьцюшка

Падзеі 4 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

4 лютага 1746 году ў маёнтку Мерачоўшчына каля мястэчка Косава нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце ўраджэнцаў Беларусі.

4 лютага 1808 году нардзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатру, першы клясык новай беларускай літаратуры.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў царскія ўлады абвінавацілі Дунін-Марцінкевіча ў распаўсюдзе «шкодных для ўраду» твораў. Хоць удзел яго ў паўстаньні ня быў даказаны, пісьменьніка арыштавалі і ён больш за год правёў у менскай турме, а пад паліцэйскім наглядам заставаўся да самай сьмерці ў 1884 годзе.

Летась у лістападзе збор твораў клясыка беларускай літаратуры Вiнцэнта Дунiн-Марцiнкевiча прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», але 11 сакавіка 2024 году гэтае рашэньне адмяніў Гомельскі абласны суд.

Таксама ў гэты дзень

1789 — Джорджа Вашынгтона абралі першым прэзыдэнтам ЗША.

1861 — утварыліся Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, сэпаратысцкая дзяржава, якая праіснавала да 1865 году.

1945 — непадалёк ад Ялты пачала працу канфэрэнцыя кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі — Франкліна Рузвэльта, Ёсіфа Сталіна і Ўінстана Чэрчыля.

1970 — заснаваны горад Прыпяць, цяпер закінуты з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

1989 — на зьезьдзе літоўскіх беларусаў у Віленскай мастацкай школе імя Чурлёніса створана Таварыства беларускай культуры ў Літве.

1993 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў шэраг рашэньняў, якія юрыдычна замацавалі статус краіны як бязьядзернай дзяржавы.

2003 — у Менску афіцыйна адчынілася амбасада Палестынскай аўтаноміі.

2004 — пачала працу сацыяльная сетка Facebook.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся

1515 — Мікалай Радзівіл Чорны, за якім Радзівілы сталі найбагацейшым магнацкім родам у Эўропе. Быў дзяржаўным канцлерам ВКЛ, правёў аграрную рэформу, прыняў пратэстанцкае веравызнаньне, фундаваў храмы і працу асьветнікаў. Самым важным яго дзеяньнем лічыцца заснаваньне ў 1553 Берасьцейскай друкарні, першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

1711 — Юзаф Ябланоўскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, гісторык, мэцэнат.

1878 — Дарафей Бохан, беларускі журналіст, празаік, паэт.

1884 — Павал Харламповіч, беларускі археоляг, нумізмат, дырэктар Дзяржаўнага музэю БССР, вязень ГУЛАГу.

1887 — Фабіян Шантыр, беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзеяч.

Фабіян Шантыр
Фабіян Шантыр

1929 — Лявон Баразна, беларускі мастак і дасьледнік культуры, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–70-х гадоў. Ён стварыў шэраг альбомаў, прысьвечаных народнаму адзеньню і беларускім арнамэнтам і, па сутнасьці, заснаваў школу нацыянальнага сцэнічнага касьцюму, «апрануўшы» дзясяткі фальклёрных ансамбляў. Забіты пры нявысьветленых абставінах (1972). Афіцыйная вэрсія — хуліганы, іншыя — правакацыя КГБ.

1934 — Арсень Лiс, беларускі літаратуразнаўца, фальклярыст, гісторык культуры.

1934 — Мікола Савіцкі, прафэсар-эканаміст, лексыкограф, актывіст руху за беларускую мову

У памяці

1931 — пасьля допыту скончыў жыцьцё самагубствам Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык. Паводле іншай вэрсіі, быў застрэлены супрацоўнікамі ГПУ ў сваім доме.

Усевалад Ігнатоўскі
Усевалад Ігнатоўскі

1938 — праз сухоты памёр Алесь Гурло, беларускі паэт, пісьменьнік, мовазнавец.

1950 — Ян Булгак, майстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі.

1978 — памёр Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.

Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Куляшоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG