Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН абмеркавалі працяг дыскрымінацыі жанчын у Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Жаночы марш у Менску, 2020 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Жаночы марш у Менску, 2020 год

Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасьці праінфармавалі Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын, які дзейнічае ў рамках Рады па правах чалавека ААН, пра становішча з правамі жанчын у Беларусі, Конга, Люксэмбургу і Нэпале, гаворыцца на сайце ААН. Даклады арганізацый Камітэт разгледзіць на гэтым тыдні.

Пры сытуацыю ў Беларусі камітэт праінфармавалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый «Беларускі Хэльсынкскі камітэт», Human Constanta і «Наш дом», Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і Кааліцыя супраць гендэрнага і хатняга гвалту. Яны, сярод іншага, узьнялі такія тэмы, як роспуск арганізацый грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, турэмнае зьняволеньне жанчын-праваабаронцаў і перашкоды да доступу жанчын да правасудзьдзя.

Прэс-служба ААН прыводзіць асноўныя тэзісы сьпікераў па Беларусі. Павдоле іх:

  • Канстытуцыя Беларусі «не забясьпечвае эфэктыўнай абароны ад дыскрымінацыі», а правы жанчын на адукацыю і ахову здароўя абмежаваныя.
  • Доступ да правасудзьдзя для жанчын у Беларусі «падарваны пастаянным перасьледам жанчын-праваабаронцаў»; на жанчын-актывістак навешваюць ілжывыя ярлыкі «тэрарыстак», нягледзячы на іх мірныя дзеяньні.
  • Беларуская дзяржава сыстэматычна распускае розныя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, многія зь іх падтрымлівалі жанчын. Амаль 2000 няўрадавых арганізацыяў у Беларусі ліквідаваныя або былі вымушаныя ліквідавацца.
  • У Беларусі надзвычай цяжка знайсьці юрыдычную дапамогу з прычыны палітычнага перасьледу і ціску на адвакатаў.
  • У 2022 годзе ў Беларусі прымусова ліквідавалі ўсе прафсаюзы; шэсьць жанчын-актывістак прафсаюзаў заставаліся ў турмах.
  • Сама меней 139 жанчын былі палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі. Яны ня мелі доступу да аховы здароўя і ўвесь час зазнавалі жорсткае абыходжаньне, сутыкаліся з прымусовай працай, а таксама суровымі пакараньнямі за адмову працаваць і інш.
  • Калі ахвяра хатняга гвалту ў Беларусі паведамляе пра здарэньне ў міліцыю, у міліцыі правяраюць палітычную дзейнасьць ахвяры, а не надаюць ёй падтрымку.
  • Жанчыны-мігранты зьяўляюцца ўразьлівымі для гандлю людзьмі і гвалту. Хатні гвалт не зьяўляецца падставай для наданьня прытулку ў Беларусі.

Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын складаецца зь незалежных экспэртаў, якія ажыцьцяўляюць маніторынг выкананьня Канвэнцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. У склад камітэту ўваходзяць 23 экспэрты па правах жанчын з розных краін.

  • 29 студзеня ў незалежныя экспэрты па правах чалавека, якія дзейнічаюць у рамках Рады па правах чалавека ААН, выказвалі «глыбокую занепакоенасьць адсутнасьцю эфэктыўных расьсьледаваньняў па заявах аб гендэрным гвалце і жорсткім абыходжаньні з жанчынамі ў месцах папярэдняга зьняволеньня і папраўчых калёніях Беларусі».
  • У яшчэ адной заяве ад 29 студзеня група незалежных экспэртаў ААН па Беларусі выказала «заклапочанасьць у сувязі зь перавыбраньнем прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і магчымым уплывам гэтай падзеі на і без таго цяжкае становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG