Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі адзначыла пасьпяховае вызваленьне трох палітвязьняў з турмы, у тым ліку двух палітычных зьняволеных, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытаньні, піша прэс-служба палітыка.
Падчас сустрэчы з Кітам Келагам абмяркоўвалася магчымасць прызначэньня спэцпасланьніка па Беларусі, а таксама важнасьць уключэньня беларускага пытаньня ў перамовы па Ўкраіне.
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала сустрэчу:
«Я патлумачыла генэралу, што для ўстойлівага міру неабходная прадказальная Беларусь без расейскай вайсковай прысутнасьці. Мы дамовіліся працягваць камунікацыю».
Напярэдадні Ціханоўская ў Мюнхэне сустрэлася з суаўтарам абноўленага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі і экс-камандуючым войскам ЗША ў Эўропе.
Форум