Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэньні замірэньня


Грузавікі з гуманітарнай дапамогай у Газе
Грузавікі з гуманітарнай дапамогай у Газе

У выніку ізраільскага ўдару загінулі два супрацоўнікі паліцыі, кіраванай ХАМАС.

Абстрэл адбыўся ў Газе, паведамляе міністэрства ўнутраных спраў, якое кантралюе ХАМАС. Гэта здарылася ў нядзелю ў выніку ізраільскага авіяўдару на ўсход ад Рафаху на поўдні сэктару Газа.

Гібель двух паліцыянтаў у Газе назвалі парушэньнем рэжыму спыненьня агню ад 19 студзеня, піша Reuters.

У паведамленьні гаворыцца, што паліцыянты працавалі ў гэтым раёне, каб забясьпечыць уезд грузавікоў з гуманітарнай дапамогай у Газу. Трэці паліцыянт быў паранены пры ўдары.

«Міністэрства… асуджае гэтае злачынства і заклікае пасярэднікаў і міжнародную супольнасьць прымусіць спыніць напады на паліцыю, якая зьяўляецца грамадзянскім апаратам», — гаворыцца ў заяве.

Ізраільскія вайскоўцы пакуль не камэнтавалі гэтыя словы ад ХАМАС.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG