Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб кожны плёў сваю нітачку ў беларускі сувой». У Вільні завяршаецца фэстываль паэзіі імя Міхася Стральцова


Кніга пра Алеся Бяляцкага, якая выйшла на Падляшшы
Кніга пра Алеся Бяляцкага, якая выйшла на Падляшшы

16 лютага ў Вільні — апошні дзень працы паэтычнага фэстываля імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». У гэты дзень прэзэнтавалі некалькі новых беларускіх кніг.

Яўген Вапа (справа) зачытвае радкі з кнігі пра Алеся Бяляцкага
Яўген Вапа (справа) зачытвае радкі з кнігі пра Алеся Бяляцкага

Сярод навінак — анталёгія ўкраінскай паэзіі «Пра словы і цішыню між імі», кнігі «Эўрыдыка не азіраецца» Сяргея Прылуцкага ў беларускім арыгінале і ў перакладах на ўкраінскую мову Алены Сьцепаненкі, пераклады «Эпасу пра Гільгамеша», «Энэіды» ды «Іліяды», якія зрабіў Лявон Баршчэўскі, кнігі Ўладзіміра Арлова «Сьвецяцца вокны, ды нікога за імі», выдадзенай беларускай лацінкай.

Прэзэнтацыя кнігі «Эўрадыка не азіраецца» Сяргея Прылуцкага
Прэзэнтацыя кнігі «Эўрадыка не азіраецца» Сяргея Прылуцкага
Алена Сьцепаненка, перакладчыца кнігі Сяргея Прылуцкага на ўкраінскую мову
Алена Сьцепаненка, перакладчыца кнігі Сяргея Прылуцкага на ўкраінскую мову

Свае вершы з кнігі «Хроніка адмаўленьня пустаты» прэзэнтаваў паэт Ільля Кульбіцкі.

Ільля Кульбіцкі
Ільля Кульбіцкі

Ільля Кульбіцкі, кніга «Хроніка адмаўленьня пустаты»
Ільля Кульбіцкі, кніга «Хроніка адмаўленьня пустаты»

Андрэй Хадановіч прачытаў свае творы з кнігі «Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы для опэры».

«За беларускае жыцьцё… Алесь»

Пра новыя кнігі Праграмнай рады тыднёвіка «Ніва» і Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку расказаў Яўген Вапа, рэдактар «Нівы» і дырэктар Радыё Рацыя. Сярод навінак, вартых асаблівай ўвагі, паводле вядоўцы Ціхана Чарнякевіча, кніга пра Алеся Бяляцкага «За беларускае жыцьцё… Алесь».

Паводле беларуса зь Беласточчыны Яўгена Вапы, ён, як укладальнік кніг, найперш зацікаўлены ў выхадзе твораў пра землякоў. Журналіст патлумачыў, чаму новая кніга прысьвечана Алесю Бяляцкаму.

Яўген Вапа (справа) зачытвае радкі з кнігі пра Алеся Бяляцкага
Яўген Вапа (справа) зачытвае радкі з кнігі пра Алеся Бяляцкага

Польскі журналіст ведае Алеся Бяляцкага шмат гадоў. Калісьці ў 1991 годзе Яўген прачытаў ягоную кнігу «Літаратура і нацыя» і быў вельмі ўражаны глыбінёй думак маладога гісторыка. Потым, ужо як вядомы праваабаронца, Бяляцкі шмат разоў выступаў на хвалях Радыё Рацыя і ў газэце «Ніва», размовы зь ім вельмі палюбіліся беларускамоўнай аўдыторыі радыё, згадаў Вапа.

«Калі Алеся ўганаравалі Нобеляўскай прэміяй, дык я быў у Осла на цырымоніі ўручэньня, і тады нарадзілася ідэя сабраць размовы з Алесем, якія выйшлі на Радыё Рацыя, і выдаць іх асобнай кнігай. Жонка Алеся дала на гэта згоду. А загаловак нарадзіўся з аднаго ягонага тэксту: „За беларускае жыцьцё“ — гэта тое, чаму прысьвяціў сябе Алесь Бяляцкі», — сказаў Яўген Вапа і працытаваў адну з размоваў з Алесем, якая зьмешчаная ў кнізе — «Вельмі важна, каб кожны беларус плёў сваю нітачку ў агульны беларускі сувой».

Рэдкія здымкі Бяляцкага ў кнізе
Рэдкія здымкі Бяляцкага ў кнізе
Рэдкія здымкі Бяляцкага ў кнізе
Рэдкія здымкі Бяляцкага ў кнізе

Паводле Вапы, кніга пра Алеся багатая ілюстраванымі фатаздымкамі зь сямейнага архіву Бяляцкага, сярод які ёсьць і ўнікальныя, якія нідзе не публікавалася.

Яўген Вапа
Яўген Вапа

«Асоба Алеся Бяляцкага вельмі дарагая і ў Літве, і ў Польшчы. Ягоны твар глядзіць на віленчукоў з муралу насупраць амбасады Беларусі», — згадаў Ціхан Чарнякевіч.

Салідарнасьць з палівязьнямі вельмі важная ў сёньняшнім жыцьці беларусаў на эміграцыі, мяркуе вядоўца фэстывалю.

На Стральцоўскім фэсьце ў Вільні
На Стральцоўскім фэсьце ў Вільні

На фэстывалі «Вершы на асфальце» яшчэ адбудуцца паэтычныя чытаньні Антаніны Хатэнкі, беларускай паэткі, якая раней атрымлівала прэмію імя Міхася Стральцова.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG