На ютуб-канале Свабода Premium абмяркоўвалі беларускі ўдзел і беларускі кантэкст мюнхэнскай канфэрэнцыі з кіраўніком Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім і дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях Дзянісам Кучынскім.
Глядзіце размову на відэа цалкам:
Тут фрагмэнты:
Валер Кавалеўскі: «Канфэрэнцыя стала сапраўды гістарычнай у сваёй напружанасьці, у кульмінацыі гэтай размовы пра мірны працэс, як вырашаць гэтую праблему. Беларускае пытаньне гучала досыць выразна гэтым разам. Што да артыкулу ў The New York Times пра тое, што ЗША рыхтуюць угоду з Лукашэнкам аб вызваленьні палітвязьняў наўзамен на паслабленьне санкцый супраць банкаў і ўгнаеньняў... Мне здаецца, асноўным пытаньнем, што абмяркоўвалася на сустрэчы з Лукашэнкам, было менавіта пытаньне вызваленьня палітычных вязьняў. Кантэкст для гэтага досыць спрыяльны. Я бачу вельмі важнае — мяняецца падыход да гэтай праблемы, да палітыкі па Беларусі ад амэрыканскай адміністрацыі. Выходзіць на першы плян стратэгія, якая ўключае і сябе актыўную дыпляматыю, адказныя камунікацыі, больш вывераныя, больш асьцярожныя, а таксама выкарыстаньне санкцый як інструмэнту для вызваленьня. Каб санкцыя ня ўводзіліся дзеля санкцый, каб санкцыі дзейнічалі ўжо сёньня. І пошук новых падыходаў, каб вызваляць людзей».
Дзяніс Кучынскі: «Упершыню за чатыры гады, калі абраная прэзыдэнтка ўдзельнічае ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы, яны выступала на галоўнай сцэне, па сутнасьці яна завяршала, закрывала гэтую канфэрэнцыю. Канфэрэнцыя запомнілася, акрамя яе гістарычнасьці і выступаў Зяленскага і віцэ-прэзыдэнта ЗША Вэнса тым, што сапраўды гучала шмат Беларусі. Важна, што Беларусь згадвалася ня толькі беларусамі, але і прэзыдэнтам Зяленскім некалькі разоў. У Мюнхэне таксама важна, што адбываецца ў кулюарах. Гэта месца, дзе шмат чаго вырашаецца непублічна. Што да сустрэчы Ціханоўскай з генэралам Келагам, спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў пытаньнях Украіны і Расеі, то асноўны пасыл гэтай сустрэчы, размовы быў пра геапалітычную важнасьць Беларусі ў перамовах пра мір. Беларусь сапраўды можа быць дадатковым ціскам, важным элемэнтам у гэтых перамовах, і што бяз вольнай Беларусі гэты мір ня зможа доўга пратрымацца».
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум