13 сакавіка ў праскім Інстытуце вывучэньня таталітарных рэжымаў адбылася прэзэнтацыя кнігі «Няскоранае пакаленьне» — зборніку гісторыяў беларускіх студэнтаў, жыцьці якіх зьмяніліся ў 2020 годзе. Гэта 25 галасоў маладых беларусаў і беларусак, якія апынуліся ў выгнаньні, прайшлі праз рэпрэсіі і турмы.