Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перамагло пакаленьне старых». Сустэча зь Сьвятланай Алексіевіч у Вільні. ВІДЭА

абноўлена

 Натальля Кaлегава, Сьвятлана Алексіевіч, Томас Венцлава, Тацяна Лазьніца, Паліна Шарэнда-Панасюк ў Вільні 28 лютага.
Натальля Кaлегава, Сьвятлана Алексіевіч, Томас Венцлава, Тацяна Лазьніца, Паліна Шарэнда-Панасюк ў Вільні 28 лютага.

28 лютага у Беларускім Замку ў Вільні прайшла сустрэча з нобэлеўскай ляурэаткай, пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч.

Свабода вяла жывую трансьляцыю з сустрэчы.

«Нас чакаюць вялікія выпрабаваньні», — сказала нобэлеўская ляўрэатка. Пісьменьніца аналізавала падзеі 2020 году, сказаўшы, што цяпер «перамагло пакаленьне старых».

На сустрэчы прысутнічалі літоўскі пісьменьнік Томас Венцлава, былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, кіраўніца шэлтару «Замак» Натальля Калегава. Алексіевіч адказвала на пытаньні беларусаў.

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч прыехала ў Вільню для ўдзелу ў кніжным кірмашы, на якім яна правядзе дыскусію на тэму «Ці можа мастацтва быць дыпляматычным мостам».

Напярэдадні Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася зь міністрам культуры Літвы Шарунасам Біруцісам. Як адзначаецца на сайце Міністэрства культуры Літвы, 25 лютага на сустрэчы зь беларускай пісьменьніцай абмеркавалі, як культура можа быць сродкам прасоўваньня дэмакратыі і свабоды, умацаваньня свабоды слова і дэмакратычных каштоўнасьцяў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG