Amnesty Polska заклікае далучыцца да кампаніі #BiegamDobrze, каб падтрымаць беларускіх палітвязьняў.
Далучыўшыся да кампаніі #BiegamDobrze, можна 30 сакавіка паўдзельнічаць у адным з забегаў, якія ладзіць Maraton Warszawski: Варшаўскага паўмаратону ці New Balance Bieg na Piątkę. Неабавязкова быць прафэсійным бегуном — можна прабегчыся або проста прайсьціся па маршруце.
«Вясна» прапануе зарэгістравацца на сайце biegamdobrze.pl, абраць каманду Amnesty International і далучыцца да падтрымкі беларускіх палітвязьняў.
Рэгістрацыя працягваецца да 16 сакавіка.
- #BiegamDobrze — найбуйнейшае дабрачыннае мерапрыемства ў Польшчы. Зарэгістраваўшыся для ўдзелу ў спаборніцтве, арганізаваным Фондам Варшаўскага маратону, бегуны могуць стварыць сваю індывідуальную віртуальную скарбонку і зьбіраць грошы для адной зь няўрадавых арганізацый, якая накіруе грошы на мэтавыя сродкі, у дадзеным выпадку — на дапамогу беларускім палітвязьням. Сабраўшы пэўную суму ў абмен на свой удзел, бегуны атрымліваюць у падарунак унікальны памаранчавы стартавы нумар.
- Ініцыятыва стартавала ў 2015 годзе. Ад таго часу гэты бег стаў элемэнтам, сярод іншага, кожнага Варшаўскага маратону і Варшаўскага паўмаратону. На сёньня ў кампаніі прынялі ўдзел 12311 чалавек, якія сабралі 9820 136,50 злотых.
Форум