Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая палітзьняволеная Антаніна Канавалава выехала зь Беларусі і сустрэлася зь дзецьмі


Антаніна Канавалава ў 2020 годзе
Антаніна Канавалава ў 2020 годзе

Палітзьняволеная Антаніна Канавалава, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года, пакінула Беларусь.

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» яе маці Ганна Канавалава, якая знаходзіцца ў эміграцыі з двума ўнукамі. Яна апублікавала відэа сустрэчы Антаніны Канавалавай зь дзецьмі.

«Мы дачакаліся!!!

Пасьля 1555 дзён няволі...

Мы нарэшце змаглі абняцца!

Вельмі шаную, люблю кожнага з вас, хто дапамагаў мне і дзецям вытрымаць, а часам і выжыць. Я перад вамі ў неаплатным даўгу. Усіх абдымаю».

Пасьля затрыманьня 6 верасня 2020 года Канавалавай прысудзілі 5,5 года пазбаўленьня волі паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Жанчыну абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Армія з народам» і ва ўдзеле ў руху Сяргея Ціханоўскага «Краіна для жыцьця». З-за кратаў Антаніна Канавалава выйшла ў сьнежні 2024 году.

Яе ўнесьлі ў спісы датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці» і «тэрарыстычнай дзейнасці». У зьняволеньні яна арымала інваліднасьць трэцяй групы па зроку.

Па крымінальнай справе праходзіў таксама муж Канавалавай Сяргей Ярашэвіч. Паводле тых жа артыкулаў ён быў асуджаны на 5,5 года зьняволеньня. Пазьней яго прыгаварылі яшчэ да 9 месяцаў пазбаўленьня волі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG