Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Палітвязьню прызначылі максымальны тэрмін зьняволеньня. Яго абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасьці» (арт. 358-1 КК) з 2018-га па 2024-ы гады. Працэс у закрытым рэжыме з 14 студзеня вяла судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч.
Наканісі — грамадзянін Японіі. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024 году, але падрабязнасьці яго перасьледу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасьні. Сьцьвярджалася, што японец «ажыцьцяўляў збор і перадачу на адрас японскай спэцслужбы разьведвальнай інфармацыі вайсковага характару».
- Паводле праваабаронцаў, з пачатку выбарчай кампаніі 2020 году як мінімум 75 іншаземцаў трапілі пад палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Некаторых украінскіх грамадзян удалося вызваліць праз абмен. Так, пяць чалавек былі перададзеныя Ўкраіне ў абмен на расейскіх палонных. Рыка Крыгер, грамадзянін Нямеччыны, якому ў Беларусі прысудзілі сьмяротнае пакараньне, быў перададзены Нямеччыне ў рамках вялікага абмену вязьнямі, калі зь нямецкай турмы быў вызвалены афіцэр Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Вадзім Красікаў.
- Сярод тых, хто застаецца за кратамі, мінімум 13 украінцаў, якіх асудзілі пераважна за «агентурную дзейнасьць», шпіянаж, камэнтары і «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Таксама ў турмах знаходзяцца ня менш за восем расіян, асуджаных па розных артыкулах. Чатыры палякі атрымалі жорсткія прысуды, трое зь іх — больш за 10 гадоў зьняволеньня. Сярод палітвязьняў таксама чацьвёра латышоў, адзін зь іх быў накіраваны на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Па адным зьняволеным ёсьць зь Літвы, Эстоніі, ЗША, Японіі і Швэцыі. Акрамя таго, у сьпісах ёсьць адзін замежнік, чыя краіна грамадзянства невядомая.
Форум