На скрыжаваньні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка ў Менску загарэўся аўтобус, паведамляе Менскае ДАІ.
Сёньня ўначы на дыскатэцы Pulse у горадзе Кочані на ўсходзе Паўночнай Македоніі адбыўся пажар. Ахвярамі, паводле афіцыйнай інфармацыі , сталі як найменей 59 чалавек.
Пасьля масавых вулічных пратэстаў у сэрбскай сталіцы ў суботу прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч прызнаў «велізарную нэгатыўную энэргію і гнеў», накіраваныя на ўлады краіны, і паабяцаў, што «нам давядзецца памяняцца».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу аддаў загад нанесьці маштабныя ваенныя ўдары па хусітах у Емэне ў сувязі з нападамі гэтай групоўкі на суднаходства ў Чырвоным моры.
Аўтамабіль BMW заехаў у натоўп на акцыі пратэсту. Пацярпелі тры чалавекі, у іх лёгкія траўмы. Кіроўца спрабаваў уцячы, але яго затрымала паліцыя. Ён аказаў супраціў.
Як паведамляе МНС Беларусі, а 10-й гадзіне раніцы паблізу аграгарадка Следзюкі Быхаўскага раёну сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі Honda Civic і Nissan Nоте. Аварыя адбылася на аўтадарозе «мяжа РФ-Віцебск-Гомель-мяжа Ўкраіны».
У Адэсе затрыманы падазраваны ў забойстве мясцовага актывіста, паведаміў сёньня міністар унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка.
Загінуў Дзям’ян Ганул — заснавальнік і кіраўнік ГА «Вулічны фронт», удзельнік «Рэвалюцыі годнасьці» 2014 году.
Сэпаратысцкая групоўка «Армія вызваленьня Бэлюджыстану» у сераду заявіла, што пакарала сьмерцю 50 закладнікаў у адплату за ваенную апэрацыю, якую праводзілі пакістанскія сілы бясьпекі.
Паведамляецца, што жанчына разам з двума іншымі фігурантамі справы вывезла ў Расею мноства аўтамабіляў.
Беларусу пагражае пакараньне ад 10 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.
З 14 сакавіка чакаецца пахаладаньне.
Узброеныя людзі трымаюць у закладніках 35 пасажыраў пасьля нападу на цягнік на паўднёвым захадзе Пакістану, паведаміла мясцовая паліцыя 11 сакавіка. Паводле гэтага паведамленьня, амаль 350 пасажыраў знаходзяцца ў бясьпецы.
У правінцыі Пакістану Бэлюджыстан узброеныя сэпаратысты захапілі ў закладнікі больш як 450 пасажыраў цягніка, машыніст паранены. Пра гэта паведамляе AFP з спасылкай на мясцовыя ўлады.
У Беларусі з пачатку сакавіка фіксуюцца прыродныя пажары і ўводзяцца забароны на наведваньне лясоў.
Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Х (былы Twitter) у панядзелак паведамлялі аб шматлікіх збоях у яе працы. Паведамленьні паступалі з розных краін сьвету.
У Паўночным моры каля берагоў Вялікай Брытаніі грузавое судна сутыкнулася з танкерам, узьнік моцны пажар. Да месца здарэньня накіраваныя пажарныя і ратавальныя судны, а таксама верталёты, ідзе эвакуацыя экіпажаў.
Летась за ўвесь год перахапілі 226 мэтэазондаў кантрабандыстаў.
Супрацоўнікі Сакрэтнай службы ЗША паранілі ўзброенага чалавека каля Белага дома ў Вашынгтоне. Пацярпелага шпіталізавалі, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву Белага дома.
З 6-ай раніцы 8 сакавіка да 6-ай 9 сакавіка ў Беларусі ліквідавалі 18 лясных пажараў, 12 тарфяных і 258 пажараў травы і кустоў, вынікае з апэратыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі. 30 чалавек працягваюць тушыць пажар на тарфяніку ў Асіповіцкім раёне.
Сырыйскія ўлады і зьвязаныя зь імі групоўкі забілі за апошнія некалькі дзён каля 340 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія належалі да рэлігійнай меншасьці алявітаў, заявіў кіраўнік Сырыйскай абсэрваторыі па правах чалавека, якая сочыць за баявымі дзеяньнямі ў Сырыі.
Нямецкі прафсаюз работнікаў грамадзскай сфэры Verdi абвясьціў аб новым папераджальным страйку ў 11 буйных аэрапортах Нямеччыны.
Шэраг каляўладных Тэлеграм-каналаў 7 сакавіка заявілі пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі былых сілавікоў BelPol. Прадстаўнік арганізацыі Ўладзімер Жыгар пракамэнтаваў гэтыя заявы для Радыё Свабода.
Злучаныя Штаты паведамілі пра арышт падазраванага ў арганізацыі нападу на падмаскоўную канцэртную залю «Крокус Сіці Хол».
У Беларусі працягваюцца пажары ў лясах, балотах і палях. Толькі ў лясным фондзе Мінлясгаса за мінулыя суткі зафіксавалі 36 лясных пажараў.
Восем чалавек атрымалі раненьні ў Паўднёвай Карэі пасьля таго, як бомбы, скінутыя самалётам ВПС, упалі ў жылым раёне, пашкодзіўшы дамы і цэрквы падчас вайсковых вучэньняў у горадзе Пхачхоне.
У Сэрбіі падчас пасяджэньня Народнай скупшчыны (парлямэнту) апазыцыйныя дэпутаты запалілі каляровыя дымавыя шашкі і разгарнулі банэр з надпісам «Сэрбія паўстае, каб зрынуць рэжым». У выніку здарэньня тры чалавекі пацярпелі, паведамляе балканская служба Радыё Свабода.
Увечары міністар унутраных справаў зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг Томас Штробль паведаміў, што ў выніку наезду загінулі два чалавекі, а таксама яшчэ «некалькі» былі параненыя.
Генпракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненьні да двух замежнікаў, якіх падазраюць у «незаконным абароце асабліва небясьпечных псыхатропных рэчываў у буйным памеры ў складзе міжнароднай злачыннай арганізацыі».
У Падмаскоўі мужчына з нажом накінуўся на 19-гадовага хлопца зь Беларусі і тройчы ўдарыў яго, паведамляюць расейскія СМІ. Так ён хацеў адпомсьціць за сваё звальненьне.
У Быхаўскім раёне 56-гадовая жанчына памерла ад вострага атручэньня алькаголем, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў (ДКСЭ) па Магілёўскай вобласьці Ірына Рачкоўская.
Толькі ў апошнія дні лютага ў розных гарадах Беларусі адбылося некалькі аварый на камунікацыях.
Мужчыне пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
Невядомыя залілі мантажнай пенай дзьверы менскай кватэры журналісткі Тацяны Ашуркевіч і напісалі на іх «вярні доўг». Пра здарэньне журналістка расказала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства «Менсктранс» паведаміла, што рух спынены з 8:47 і адноўдены пасьля 9.29.
Затрыманыя двое меркаваных удзельнікаў нападу на консульства Расі ў Марсэлі.
Уначы 24 лютага адбылося аварыйнае адключэньне электрычнай падстанцыі «Кобрынь — Заходняя», вынікае з інфармацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Інфармацыі аб прычынах і падазраваных пакуль няма.
Сёлета ў студзені ля берагоў Швэцыі пашкоджаньні атрымаў камунікацыйны кабэль, які забясьпечваў сувязь па маршруце Вэнтсьпілс (Латвія) — Готлянд (Швэцыя). Пасьля гэтага інцыдэнту Нацыянальная апэратыўная група ўзяла штурмам судна Vezhen, падазраванае ў дывэрсіі.
На тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі па вуліцы Мініна ў Менску будаўнікі пры раскопцы катлавану знайшлі чалавечыя касьцяныя парэшткі, паведаміў 19 лютага Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў Беларусі.
Літоўскія мытнікі спынілі найбуйнейшую партыю беларускіх цыгарэт, кошт якіх ацэньваецца ў 5,6 млн. эўра.
Большую частку касатак давядзецца застрэліць, бо іх ужо нельга ўратаваць.
Гэтая катастрофа стала чацьвёртым авіяздарэньнем у Паўночнай Амэрыцы за апошні месяц.
17 лютага пры заходзе на пасадку рэйсу «Белавія» B2-912 Масква-Берасьце ў рухавік самалёта «Эмбраер-175» (бартавы нумар EW-512РА) трапіла птушка, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
У выніку ізраільскага ўдару загінулі два супрацоўнікі паліцыі, кіраванай ХАМАС.
У Чылі адбылася незвычайная гісторыя: гарбаты кіт праглынуў чалавека, але неўзабаве выплюнуў яго ў ваду.
У нямецкім горадзе Мюнхэн, дзе рыхтуюцца да міжнароднай канфэрэнцыі ў бясьпецы з удзелам першых асобаў краін Эўропы, аўтамабіль уехаў у натоўп, папярэдне, 15 чалавек атрымалі раненьні.
Зьвесткі пра магчымае падзеньне бесьпілётніка ў цэнтры гораду зьявіліся ўначы 13 лютага. Пра сэрыю гучных выбухаў Свабодзе расказалі мясцовыя жыхары.
У Гомельскай вобласьці ў ноч на 13 лютага працавалі сродкі супрацьпаветранай абароны Беларусі.
Загрузіць яшчэ