Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга назвала прычыну перабояў у электрасетцы Менска, празь якія спыняліся трамваі і тралейбусы

абноўлена

Трамвай у Менску, архіўнае фота
Трамвай у Менску, архіўнае фота

Дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства «Менсктранс» паведаміла, што рух спынены з 8:47 і адноўдены пасьля 9.29.

Прычынай часовага парушэньня электразабесьпячэньня часткі спажыўцоў Першамайскага і Савецкага раёнаў Менска стаў абрыў провада на паветранай лініі электраперадачы 110 кВ, паведаміла прэс-служба Мінэнэрга Беларусі.

«Па выніках праведзенага дэталёвага абсьледаваньня лініі электраперадачы „Менск Паўночная — Менск Усходняя“ пэрсаналам знойдзены абрыў провада ў пралёце апор, які стаў прычынай парушэньня электразабесьпячэньня», — адзначылі ў Мінэнэрга.

Прадпрыемства «Менскэнэрга» паведаміла пра тое, што ў 9:29 дзякуючы працы шасьці аварыйных брыгад працу электрасеткі наладзілі.

З прычыны адсутнасьці напружаньня па вуліцах Філімонава, Кедышкі, Кнорына, Кузьмы Чорнага, Мірашнічэнкі, Каліноўскага, бульвары Талбухіна, Лагойскім тракце спыніўся рух трамваяў № 1, 5, 6, 11 у абодвух кірунках. А таксама тралейбусаў № 29, 37, 38, 42, 46, 53, 61.

Тралейбусы № 46 і 53 ходзяць да дыспэтчарскай станцыі Карастаянавай, а № 29, 37, 38 — да Акадэмічнай.

Трамвай № 5 ідзе да РК Зьмітрака Бядулі, № 1, 6, 11 — да ДС «Возера».

Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 906 ДС Карбышава — Чырвоная, піша выданьне «Мінская праўда».

Акрамя таго, праз адключэньне электраэнэргіі ў Менскіх кабэльных сетках у 8:54 спыніла працу помпавае абсталяваньне водазабору № 5 «Бараўляны» — Менскводаканал.

Адбылося зьніжэньне ціску на вадаводнай сетцы ў квартале вуліц Мірашнічэнкі — Сядых — Лагойскі тракт — Гамарніка — Каліноўскага — Цікоцкага — Карбышава. Улады засьцерагаюць, што магчымае пагаршэньне якасьці вады ў названай зоне.

«Менсквадаканал» апэратыўна накіраваў на месца брыгады для ліквідацыі магчымых наступстваў, выкліканых адключэньнем на кабэльных сетках. Адмыслоўцы папярэджваюць, што нават па аднаўленьні якасьць вады нейкі час можа быць ня вельмі добрай.

Акрамя таго, сталічная Дзяржаўная аўтамабільная інспэкцыя паведаміла пра магчымае адключэньне сьвятлафораў у Савецкім і Першамайскім раёнах Менску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG