Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі паведамілі аб пашкоджаньні яшчэ аднаго камунікацыйнага кабэлю. Пачалі расьсьледаваньне


Паўночнаатлянтычны альянс з пачатку году ўзмацніў ахову падводнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры, 13 лютага 2025
Паўночнаатлянтычны альянс з пачатку году ўзмацніў ахову падводнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры, 13 лютага 2025

Сёлета ў студзені ля берагоў Швэцыі пашкоджаньні атрымаў камунікацыйны кабэль, які забясьпечваў сувязь па маршруце Вэнтсьпілс (Латвія) — Готлянд (Швэцыя). Пасьля гэтага інцыдэнту Нацыянальная апэратыўная група ўзяла штурмам судна Vezhen, падазраванае ў дывэрсіі.

У Балтыйскім моры ў эканамічнай зоне Швэцыі каля вострава Готлянд пашкоджаны яшчэ адзін кабэль, які забясьпечваў сувязь паміж Фінляндыяй і Нямеччынай.

Як паведаміла швэдзкае выданьне SVT News, гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў Берагавой ахове і ў пракуратуры, якая пачала папярэдняе расьсьледаваньне.

Інцыдэнт, імаверна, адбыўся ўвечары 20 лютага.

Прэм’ер-міністар Швэцыі Ульф Крыстэрсан паведаміў, што атрымаў інфармацыю аб гэтым інцыдэнце.

«Мы вельмі сур’ёзна ставімся да ўсіх паведамленьняў аб магчымым пашкоджаньні інфраструктуры ў Балтыйскім моры. Як я ўжо казаў раней, іх варта разглядаць у сьвятле сур’ёзнай сытуацыі ў сфэры бясьпекі», — напісаў швэдзкі прэм’ер на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Сёлета ў студзені ля берагоў Швэцыі пашкоджаньні атрымаў камунікацыйны кабэль, што забясьпечваў сувязь па маршруце Вэнтсьпілс (Латвія) — Готлянд (Швэцыя). Пасьля гэтага інцыдэнту Нацыянальная апэратыўная група ўзяла штурмам судна Vezhen праз падазрэньне ў дывэрсіі. Але праз тыдзень швэдзкае сьледзтва прыйшло да высновы, што дывэрсіі не было. Аднак у Латвіі расьсьледаваньне працягваецца і паліцыя спрабуе высьветліць, ці быў кабэль пашкоджаны наўмысна.

  • У лістападзе 2024 году быў пашкоджаны кабэль паміж Швэцыяй, Літвой, Фінляндыяй і Нямеччынай.
  • У кастрычніку 2023 году судна
    Newnew Polar Bear пашкодзіла газаправод Balticconnector і некалькі кабэляў.
  • У канцы сьнежня 2024-га быў пашкоджаны электрычны кабэль Estlink 2 і чатыры тэлекамунікацыйныя кабэлі ў Фінскім заліве.
  • Мяркуюць, што да гэтых пашкоджаньняў мае датычнасьць Расея і яе танкеры.
  • 7 студзеня стала вядома, што NATO накіруе да 10 караблёў для аховы падводнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры. Паўночнаатлянтычны альянс вырашыў узмацніць сваю прысутнасьць у гэтым моры на просьбу Фінляндыі і Эстоніі пасьля пашкоджаньняў падводных кабэляў, якія адбыліся апошнім часам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG