Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт ВПС Паўднёвай Карэі выпадкова скінуў бомбы на жылыя дамы падчас вучэньняў. Ёсьць пацярпелыя

абноўлена

Аэрадром з паўднёвакарэйскімі самалётамі KF-16, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Аэрадром з паўднёвакарэйскімі самалётамі KF-16, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Пятнаццаць чалавек атрымалі раненьні ў Паўднёвай Карэі ад таго, што бомбы, скінутыя самалётам ВПС, упалі ў жылым раёне, пашкодзіўшы дамы і цэрквы падчас вайсковых вучэньняў у горадзе Пхачхоне, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў ВПС і пажарнай службы Паўднёвай Карэі.

Прадстаўнік пажарнай службы Кёнгіда Букбу паведаміў, што з 15 параненых двое атрымалі сур’ёзныя раненьні.

Паводле зьвестак уладаў, паведамленьне пра тое, што снарад упаў на дом, было атрымана а 10-й гадзіне раніцы паводле мясцовага часу (4-й па Менску), паведамляе агенцтва Yonhap.

Вайскоўцы Паўднёвай Карэі паведамілі, што адзін з баявых самалётаў KF-16 падчас вучэньняў выпадкова скінуў восем 500-фунтавых (225-кіляграмовых) бомбаў Mk82 па-за межамі стрэльбішча.

Горад Пхачхон знаходзіцца прыкладна за 40 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Сэула, непадалёк ад моцна мілітарызаванай мяжы з Паўночнай Карэяй. Жыхары гэтага раёну ўжо шмат гадоў пратэстуюць супраць патэнцыйнай небясьпекі, якая зыходзіць ад суседніх палігонаў.

Раней Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі заявіла, што сілы Паўднёвай Карэі і ЗША праводзяць свае першыя сумесныя вучэньні з баявой стральбой у Пхачхоне, зьвязаныя са штогадовымі вайсковымі вучэньнямі, якія павінны пачацца 10 сакавіка. Сумесныя вучэньні Паўднёвай Карэі і ЗША Freedom Shield працягнуцца да 20 сакавіка і будуць накіраваныя на «ўмацаваньне гатоўнасьці альянсу да такіх пагрозаў, як Паўночная Карэя», заявілі ў Аб’яднаным камітэце начальнікаў штабоў Сэула (JCS). Паводле прадстаўніка JCS, сёлета заплянавана каля 70 сумесных палявых вучэньняў.

У сёлетніх вучэньнях будуць адлюстраваныя «ўрокі, атрыманыя зь нядаўніх узброеных канфліктаў» і росту партнэрства Паўночнай Карэі з Расеяй, дадалі ў Аб’яднаным камітэце начальнікаў штабоў Сэула.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG