Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ДТЗ на трасе пад Быхавам сямёра пацярпелых, трое дзяцей у рэанімацыі


ДТЗ пад Быхавым. Фота: МУС Беларусі
ДТЗ пад Быхавым. Фота: МУС Беларусі

Як паведамляе МНС Беларусі, а 10-й гадзіне раніцы паблізу аграгарадка Следзюкі Быхаўскага раёну сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі Honda Civic і Nissan Nоте. Аварыя адбылася на аўтадарозе «мяжа РФ-Віцебск-Гомель-мяжа Ўкраіны».

Nissan, якім кіравала 40-гадовая жанчына, у складаных дарожных умовах занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з Honda. У салёне Nissan знаходзіліся дзьве жанчыны і трое дзяцей-пасажыраў 5, 6 і 7 гадоў. Дарослыя ў шпіталі, а дзеці ў рэанімацыйным аддзяленьні, паведамляе Мінздароўя.

У аўтамабілі Honda апынуліся заблякаваныя 29-гадовы кіроўца і ягоная жонка. Пры дапамозе адмысловага інструмэнта работнікі МНС вызвалілі іх і перадалі іх мэдыкам. Мужчыну і жанчыну шпіталізавалі з траўмамі ў Магілеўскі шпіталь.

У пацыентаў спалучаныя траўмы і пераломы. Дактары праводзяць кансыліюмы і дыягнастычныя абсьледаваньні ўсім пацярпелым.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG