Пра гэта паведамляе газэта LaProvence і тэлеканал BFMTV, які спасылаецца на крыніцы ў гарадзкой паліцыі.
Абодва СМІ сьцьвярджаюць, што нападнікі ў панядзелак увечары прынялі ўдзел у акцыі ў падтрымку Ўкраіны, прымеркаванай да трэцяй гадавіны расейскага ўварваньня. Яна праходзіла каля мэрыі Марсэля.
Двое ўдзельнікаў акцыі «выклікалі асаблівую цікавасьць у сьледчых», піша LaProvence. Сьцьвярджаецца, што гэта мужчыны ва ўзросьце 50 і 40 год. Іх дапытваюць супрацоўнікі аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і асаблівым злачынствам.
BFMTV перадае, што падазраваных апазналі па запісах з відэакамэр, зробленым у панядзелак раніцай, калі адбыўся напад на консульства.
Прыладай злачынства, па дадзеных СМІ, паслужылі тры паўлітровыя плястыкавыя бутэлькі з-пад газіроўкі, у якіх была гаручая вадкасьць. Па папярэдніх дадзеных, іх кінулі ў фасад будынка, дзьве бутэлькі ўзарваліся.
Пакуль на месцы працавалі сапёры і супрацоўнікі экстранных службаў, персанал расейскага консульства быў «ізаляваны ўнутры», паведамляе BFMTV.
У выніку нападзеньня ніхто не пацярпеў. Інцыдэнт асудзілі зьнешнепалітычныя ведамствы Францыі і Расеі.
Форум