Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BelPol абвяргае заявы пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі


Прадстаўнік арганізацыі BelPol Ўладзімер Жыгар
Прадстаўнік арганізацыі BelPol Ўладзімер Жыгар

Шэраг каляўладных Тэлеграм-каналаў 7 сакавіка заявілі пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі былых сілавікоў BelPol. Прадстаўнік арганізацыі Ўладзімер Жыгар пракамэнтаваў гэтыя заявы для Радыё Свабода.

«Ніякіх выцечак, узломаў або зьліваў няма. Ніводны наш рэсурс не пацярпеў. Усе нашыя крыніцы на сувязі, і праца зь імі ідзе ў абсалютна штатным рэжыме. Так, былі пэўныя праблемы пасьля нападу на [Тэлеграм-канал Беларускі] Гаюн, але цяпер сытуацыя нармалізавалася», — напісаў ён.

Жыгар дадаў:

«Безумоўна, дзейнасьць арганізацыі BelPol выклікае вар’яцкае раздражненьне ў рэжыму. Дыскрэдытаваць нас — гэта па сутнасьці адна з самых галоўных задач на сёньняшні дзень. Бо мы адзіныя, хто цяпер рэальна аказвае супраціўленьне сыстэме, штораз выкрывае карупцыйныя схемы, абыход санкцый, паказвае як Лукашэнка ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны, ня словам, а справай актыўна прасоўвае ідэю ціску на рэжым.

Таксама BelPol адны зь нешматлікіх, хто аргумэнтавана выступае супраць легітымізацыі рэжыму, зьняцьця санкцый і дыялёгу з сыстэмай».

7 лютага маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў аб спыненьні працы. За два дні да таго стваральнік канала «Беларускі Гаюн» Антон Матолька паведаміў пра ўзлом бота і папярэдзіў грамадзян, якія адсылалі інфармацыю ці пісалі з акаўнтаў, што могуць іх ідэнтыфікаваць, пра пагрозу іхнай бясьпецы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG