Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне аўтамабіль заехаў у натоўп, загінулі 2 чалавекі

абноўлена

Машыны хуткай дапамогі непадалёк ад месца здарэньня ў Мангайме, 3 сакавіка 2025
Машыны хуткай дапамогі непадалёк ад месца здарэньня ў Мангайме, 3 сакавіка 2025

У горадзе Мангайм на захадзе Нямеччыны аўтамабіль заехаў у натоўп людзей. DW са спасылкай на відавочцаў у хуткім часе паведаміла, што як мінімум адзін чалавек загінуў, ёсьць параненыя.

Гарадзкая паліцыя паведаміла, што ў цэнтры гораду ідзе паліцэйская апэрацыя. У пазьнейшым паведамленьні паліцыі зьявілася пацьверджаньне, што адзін чалавек загінуў, а некалькі атрымалі раненьні. Таксама паліцыя паведаміла, што затрымала падазраванага.

Увечары міністар унутраных справаў зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг Томас Штробль паведаміў, што ў выніку наезду загінулі два чалавекі, а таксама яшчэ «некалькі» былі параненыя. Паводле міністра, затрыманы падазраваны — 40-гадовы грамадзянін Нямеччыны.

Гэта ня першы падобны выпадак за апошні час. 13 лютага ў Мюнхэне кіроўца ўрэзаўся на сваёй машыне ў групу людзей. У выніку нападу пацярпелі 39 чалавек, двое пацярпелых пазьней памерлі, у тым ліку 2-гадовая дзяўчынка. Затрыманы ў хуткім часе 24-гадовы грамадзянін Афганістану прызнаўся, што скіраваў машыну на ўдзельнікаў прафсаюзнага мітынгу наўмысна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG