Літоўскія памежнікі з пачатку году перахапілі ўжо 122 паветраныя балёны, на якіх кантрабандысты перапраўляюць беларускія цыгарэты.
Пра гэта паведамілі ў Службе аховы мяжы Літвы. У выніку затрымалі 42 чалавекі, якія маюць дачыненьне да кантрабанды. Двое грамадзян Літвы трапілі ў засаду памежнікаў у мінулую нядзелю. Патрулі знайшлі два мэтэазонды з цыгарэтамі ў Друскеніцкім і Варэнскім раёнах. У другім выпадку яны ня сталі адразу канфіскоўваць груз, а зрабілі засаду. У яе трапілі 28-гадовы і 34-гадовы жыхары Лазьдзеяў, якія прыехалі па кантрабанду. Пасьля допыту іх адпусьцілі пад абавязак зьявіцца для сьледчых дзеяньняў.
Летась літоўскія памежнікі перахапілі 226 мэтэазондаў кантрабандыстаў і затрымалі 46 чалавек, якія маюць дачыненьне да гэтага.
Форум