Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за мінулы дзень зафіксавалі 36 лясных пажараў


Пажарныя машыны. Ілюстрацыйнае фота
Пажарныя машыны. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваюцца пажары ў лясах, балотах і палях. Толькі ў лясным фондзе Мінлясгаса за мінулыя суткі зафіксавалі 36 лясных пажараў.

Дзяржаўная лясная ахова і лесаводы мінулы дзень масава тушылі пажары, паведамілі ў Мінлясгасе. Агульная плошча ачагоў папярэдне ацэньваецца ў 64,1 га. Толькі ў лясным фондзе Мінлясгаса за мінулыя суткі зафіксавана 36 узгараньняў.

Лясныя пажары закранулі ўсе вобласьці краіны за выключэньнем Віцебскай. Найбольш складанае становішча склалася на Берасьцейшчыне, дзе за ўчорашнія дзень і ноч дзяржлесахова выяжджала на лясныя пажары 20 раз. У Гомельскай вобласьці зафіксавалі 8 лясных пажараў, у Горадзенскай і Магілёўскай — па 3, у Менскай — 2 лясныя пажары.

У многіх выпадках гарэла балоцістая мясцовасьць. На сухой расьліннасьці падчас моцных парываў ветру агонь распаўсюджваўся вокамгненна. У Мінлясгасе зазначылі, што сур’ёзную пагрозу лясному фонду наносяць сельгаспалы, спальваньне грамадзянамі сухой расьліннасьці на прысядзібных участках.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG