Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі ўтрымліваюць 35 пасажыраў пасьля нападу на цягнік, — паліцыя Пакістану


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Узброеныя людзі трымаюць у закладніках 35 пасажыраў пасьля нападу на цягнік на паўднёвым захадзе Пакістану, паведаміла мясцовая паліцыя 11 сакавіка. Паводле гэтага паведамленьня, амаль 350 пасажыраў знаходзяцца ў бясьпецы.

Сэпаратысты з «Арміі вызваленьня Бэлюджыстану» сьцьвярджаюць, што захапілі ў закладнікі 182 пасажыраў, у тым ліку вайскоўцаў. Баевікі пагражаюць забіць іх, калі пакістанскія сілы бясьпекі не пакінуць гэты раён.

Цягнік, які накіроўваўся з гораду Квэта ў Пэшавар, сёньня атакавалі чальцы групоўкі «Армія вызваленьня Бэлюджыстану». Як піша CNN, яны ўзялі на сябе адказнасьць за атаку і паведамілі пра захоп закладнікаў.

Прадстаўнік ураду Бэлюджыстану Шагід Рынд заявіў, што ўлады ўвялі надзвычайныя меры, на месца нападу адпраўлены сілы бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG