Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамілі аб забойствах сырыйскімі ўладамі сотняў мірных жыхароў


Syria Clashes
Syria Clashes

Сырыйскія ўлады і зьвязаныя зь імі групоўкі забілі за апошнія некалькі дзён каля 340 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія належалі да рэлігійнай меншасьці алявітаў, заявіў кіраўнік Сырыйскай абсэрваторыі па правах чалавека, якая сочыць за баявымі дзеяньнямі ў Сырыі.

Яго цытуе Reuters.

Па словах Рамі Абдулрахмана, масавыя забойствы сталі самым жорсткім выбухам гвалту за 13 гадоў грамадзянскай вайны ў Сырыі. Рэгіянальныя крыніцы паведамляюць аб сутычках паміж алявітамі, курдзкай этнічнай меншасьцю, якая іх падтрымлівае, і праўрадавымі сіламі.

Прадстаўнікі новых сірыйскіх уладаў паведамляюць аб баях з прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта Башара Асада, якія належаць да алявіцкай меншасьці. Як паведамляе Reuters, улады прызнаюць «парушэньні» ў рэпрэсіях супраць прыхільнікаў Асада, вінавацячы неарганізаваных узброеных людзей, якія падтрымліваюць улады або імкнуцца да ўчыненьня злачынстваў падчас ваеннага хаосу.

У інтэрнэце зьяўляюцца відэазапісы расстрэлаў і катаваньняў мірных жыхароў у зоне канфлікту. Камэнтатары сьцьвярджаюць, што большасьць ахвяраў належаць да рэлігійных меншасьцяў, у тым ліку хрысьціянаў. Улады абяцаюць прыцягнуць вінаватых да адказнасьці, паведамляе Al Jazeera.

Прынамсі дзясяткі мірных жыхароў і былых чальцоў урада Башара Асада атрымалі прытулак на расейскай вайсковай базе ў Латакіі, паведамляе тэлеканал. Расейскія праваенныя Telegram-каналы паведамляюць пра тысячы ўцекачоў на вайсковай базе, але гэта не было незалежна пацьверджана. Расейскія ўлады не камэнтуюць сытуацыю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG