Групоўка папярэдзіла, што астатнія 150 закладнікаў будуць забітыя, калі ўрад не адкажа на іх прапанову аб абмене палоннымі на працягу наступных 20 гадзін.
Аднак крыніцы, блізкія да пакістанскіх вайскоўцаў, сьцьвярджаюць, што апэрацыя завершана і закладнікі вызваленыя, а ваенныя чыноўнікі паведамляюць пра гібель 33 ваяўнікоў «Армія вызваленьня Бэлюджыстану».
Пазьней BBC паведаміла са спасылкай на прадстаўнікоў арміі Пакістану, што больш за 300 закладнікаў вызваленыя.
Паколькі доступ у гэты рэгіён вельмі абмежаваны, незалежная праверка гэтых супярэчлівых заяваў пакуль застаецца немагчымай.
12 сакавіка ў правінцыі Пакістану Бэлюджыстан узброеныя сэпаратысты захапілі ў закладнікі пасажыраў цягніка.
Цягнік, які накіроўваўся з гораду Квэта ў Пэшавар, атакавалі чальцы групоўкі «Армія вызваленьня Бэлюджыстану», якія ўзялі адказнасьць за напад. Раней ЗША ўнесьлі гэтую групоўку ў сьпіс тэрарыстычных арганізацыяў.