Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі надзвычай цёплы сакавік: абноўлена 270 тэмпэратурных рэкордаў


Мірскі замак. Ілюстрацыйнае фота
Мірскі замак. Ілюстрацыйнае фота

З 14 сакавіка чакаецца пахаладаньне.

Шэсьць дзён запар у Беларусі абнаўляюцца абсалютныя максымумы тэмпэратураў за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў (з 1881 году), перапісана каля 270 лякальных рэкордаў за пэрыяд небывалага для пачатку сакавіка цяпла, як вынікае з праведзенага«Позіркам» параўнаньня апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.

11 сакавіка ў Жлобіне паветра прагрэлася да 17,6 градуса. Перапісаны рэкорд дня паўвекавой даўніны (16,6 градуса ў 1975 годзе ў Горадні). У самым Жлобіне экстрэмум дня пратрымаўся 10 гадоў (14,7°).

6 сакавіка абсалютны рэкорд дня быў перавышаны на 2,7 градуса (19,7° у Самахвалавічах супраць 17° у 1995 годзе ў Берасьці), 7-га — на 2,1° (19,4° у Лельчыцах супраць 17,3° таксама ў 1995-м у Гомлі), 8-га — на 2 градусы (рэкорд быў у 2019-м у Брагіне), 9-га — на 3,8° (19,9° у Лельчыцах супраць 16,1° у 2015-м у Васілевічах), 10-га — на 2,8° (20,4° у Дарагічыне супраць 17,6° у 1975-м у Берасьці).

Мінулым днём былі перакрыты лякальныя экстрэмумы на 35 мэтэастанцыях, архіў якіх даступны (усяго іх 48). Выстаялі рэкорды ў Менску, Горадні, Магілёве, Гомлі і дзевяці раённых цэнтрах. У двух гарадах — Берасьці і Ваўкавыску — абнавіліся максымумы 50-гадовай даўніны (адпаведна 16,2° супраць 15,6° і 16,8° супраць 15,9°).

У Віцебску паветра прагрэлася да 13,4 градуса (было 13,2° у 2015 годзе).

Згодна з прагнозам Белгідрамэту, яшчэ два дні захаваецца вельмі цёплае для пачатку вясны надвор’е. 12 і 13 сакавіка чакаецца да 19 градусаў. Затым пахаладае: днём 14 сакавіка ад 0° да 13° вышэй за нуль.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG